29 снежня 2024, Нядзеля, 7:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыктатар узнагародзіў тых, хто расстраляў Кавалёва і Канавалава

141
Дыктатар узнагародзіў тых, хто расстраляў Кавалёва і Канавалава

Сілавікі, якія маюць дачыненне да затрымання і расстрэлу Кавалёва і Канавалава, атрымалі ўзнагароды.

У ліку ўзнагароджаных ордэнамі Айчыны, «За службу Радзіме» і медалямі «За адвагу», «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку» кіраўнікі і следчыя Следчага камітэта, начальнікі ўпраўленняў і аператыўнікі галоўнага ўпраўлення аператыўна-вышуковай дзейнасці і галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку МУС, кіраўнікі і байцы спецпадраздзялення па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз», прадстаўнікі экспертна-крыміналістычнай службы МУС, піша блогер d-zholik.

Самай значнай узнагародай - ордэнам Айчыны ІІІ ступені - узнагароджаны першы намеснік старшыні Следчага камітэта генерал Андрэй Швед, які кіраваў на пасадзе намесніка Генеральнага пракурора следчай групай па справе Уладзіслава Кавалёва і Змітра Канавалава.

У ліку ўзнагароджаных - высокапастаўленыя прадстаўнікі СК, якія ўдзельнічалі ў здымках спэцвыпуску праграмы «Чалавек і закон» расейскага Першага канала, якая была прысвечаная тэракту ў менскім метро. У прыватнасці, першы намеснік начальніка галоўнага следчага ўпраўлення СК падпалкоўнік Васілій Галь і начальнік упраўлення па расследаванні злачынстваў супраць парадку выканання воiнскага абавязку ГСУ СК падпалкоўнік Вадзім Грыц, якія ўзнагароджаныя медалём «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку».

Нагадаем, першаму намесніку старшыні Вярхоўнага суда Аляксандру Федарцову, які вёў працэс і агучыў смяротны прысуд у дачыненні да Канавалава і Кавалёва, праз усяго два месяцы пасля гэтага было прысвоена ганаровае званне «Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь».

Зміцер Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў былі расстраляныя ў сакавіку 2012 года.

Маладыя людзі былі прысуджаныя да смяротнага пакарання за тэрарызм. 11 красавіка 2011 года на станцыі «Кастрычніцкая» менскага метрапалітэна спрацавала магутнае самаробнае выбуховае прыстасаванне. 11 чалавек загінулі на месцы, яшчэ чацвёра памерлі ў шпіталях. Усяго пацярпела больш за 300 чалавек. Кавалёў быў асуджаны за саўдзел у тэрарызме. Па версіі следства, ён ведаў аб падрыхтоўцы тэрактаў, але не паведаміў кампетэнтным органам. Кавалёў падчас суда заявіў аб сваёй невінаватасці.

Напісаць каментар 141

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках