30 снежня 2024, панядзелак, 23:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязня Васьковіча кідаюць у карцэр штомесяц

5
Палітвязня Васьковіча кідаюць у карцэр штомесяц

Пра гэта паведаміла ягоная маці Рушанія Васьковіч.

У аўторак яна наведала сына ў Магілёўскай турме. Спатканне доўжылася ўсяго дзве гадзіны. Мінулы раз бацькі бачылі Яўгена Васьковіча год назад, паведамляе «Радыё Рацыя».

Са слоў Рушаніі Васьковіч, ейны сын адчувае сябе нармалёва, на здароўе не скардзіцца, удзячны ўсім за навагоднія віншаванні і лісты падтрымкі.

«Сустрэча адбылася. Хоць раз у год яго ўбачыш. Лісты - лістамі, званкі - званкамі, але калі, нават праз шкло, - прыемней, чым проста пагаварыць праз тэлефон. Сказаў, што ў яго ўсё нармальна. Вядома, свежага паветра мала, усяго толькі гадзіну ў дзень адводзіцца на шпацыр. А так - трымаецца. Галоўнае, каб не было горш», - сказала яна.

Яўген Васьковіч быў асуджаны разам з Арцёмам Пракапенкам і Паўлам Сырамалотавым. Яго прысудзілі да 7 гадоў зняволення за спробу падпалу дзвярэй бабруйскага аддзялення КДБ. У верасні мінулага года Павел Сырамалотаў выйшаў на волю пасля таго, як напісаў прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі. Яўген Васьковіч і Арцём Пракапенка адмаўляюцца пісаць такое прашэнне.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках