16 лiстапада 2024, Субота, 13:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Financial Times: эпахальнае пагадненне для Украіны

90
Financial Times: эпахальнае пагадненне для Украіны

У чацвер Украіна збіраецца ўкласці з Royal Dutch Shell пагадненне аб геалагічнай выведцы і здабычы сланцавага газу.

Пра гэта паведамляе The Financial Times (пераклад - inopressa.ru). Патэнцыйная сума кантракту - 10 млрд даляраў з гакам, гэта будзе найбуйнейшая ў Еўропе інвестыцыя ў «нетрадыцыйныя» радовішчы газу, а таксама найбуйнейшая замежная інвестыцыя на Украіне, адзначаюць журналісты Раман Алеярчык і Ніл Баклі.

Пагадненне, якое прадугледжвае выраб прадукцыі, будзе падпісанае ў Давосе. «Тэарэтычна гэта важны крок, які знізіць залежнасць Украіны ад дарагіх паставак «Газпрама», - піша выданне, тлумачачы, што для расейскай манаполіі Украіна - найбуйнейшы замежны пакупнік.

Магчыма, гэты крок таксама дасць новае жыццё асваенню нетрадыцыйных і сланцавых радовішчаў газу ў Еўропе, адзначае газета. Запланаванае асваенне запынілася, бо некалькі краін, клапоцячыся аб экалогіі, увялі мараторый на ўжыванне фракінга - тэхналогіі гідраўлічнага разрыву пластоў, а прагнозы невыведаных запасаў былі перагледжаныя ў бок паніжэння.

Украіна, як мяркуецца, мае трэцімі паводле велічыні запас сланцавага газу ў Еўропе. Яна спадзяецца паўтарыць паўночнаамерыканскі бум, які ператварыў ЗША з імпарцёра газу ў яго перспектыўнага экспарцёра.

Апазіцыйныя партыі пратэстуюць, паказваючы на небяспеку здабычы сланцавага газу для навакольнага асяроддзя. Але аўтары артыкула мяркуюць, што Януковіч прапіхне пагадненне: «Украіну вабіць перспектыва аслабіць залежнасць ад расейскага газу». Перспектыва здабычы сланцавага газу ўмацуе пазіцыі Украіны на перамовах з «Газпрамам», мэта якіх - перагляд кантракту, заключанага ў 2009 годзе.

Напісаць каментар 90

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках