16 лiстапада 2024, Субота, 8:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Намеснік старшыні Менгарвыканкама: Будынак «Маскоўскага вакзала» перанясуць ва Уручча

36
Намеснік старшыні Менгарвыканкама: Будынак «Маскоўскага вакзала» перанясуць ва Уручча

Пра далейшы лёс аўтавакзала «Маскоўскі», на месцы якога плануецца будаваць офіс «Газпрома», распавяла намесніца старшыні Менгарвыканкама Жанна Бірыч.

Чыноўніца запэўніла, што калі праект «Газпрома» будзе рэалізоўвацца, будынак вакзала разбураць не будуць. «Якія функцыі ён будзе выконваць - пастановяць на горадабудаўнічай радзе рэспублікі, жыхары горада павінны разумець, што разбурэнняў у гэтым месцы не будзе», - удакладніла Жанна Бірыч.

Са слоў намесніцы старшыні Менгарвыканкама, «Маскоўскі» ужо сёння не выконвае тую функцыю, якую трэба, эфектыўнасць яго выкарыстання невысокая, піша onliner.by.

Жанна Бірыч дадала, што ў адпаведнасці з горадабудаўнічымі планамі аўтавакзал трэба вынесці ў раён Уручча, каб задзейнічаць усе пасажырапатокі, якія сёння ёсць.

Пытанне пра лёс аўтавакзала «Маскоўскі» прагучала сёння і на прэс-канферэнцыі міністра будаўніцтва і архітэктуры Беларусі Анатоля Нічкасава. Адказ чыноўніка быў вельмі няпэўны. «Не факт, што сцэнар прадугледжвае руйнаванне аўтавакзала», - адзначыў Нічкасаў. З яго слоў, пяць кампаній прайшлі папярэднюю кваліфікацыю на конкурс кампаніі «Газпром», архітэктары будуць прапаноўваць розныя варыянты.

Са словах міністра, шматфункцыянальны комплекс з інжынернага пункту гледжання павінен стаць аб'ектам самых сучасных тэхналогій.

«Можна разважаць аб актуальнасці аўтавакзала ў гэтым месцы, але я не буду гэтага рабіць, - адзначыў Анатоль Нічкасаў. - Для гэтага ёсць гаспадар - «мэрыя», якая і прапаноўвала пляцоўку інвестару. Вядома, гэтаму месцу не стае архітэктурнай дамінанты, яно свабоднае для будучых подзвігаў».

Міністр таксама дадаў, што на супрацьлеглым баку праспекта Незалежнасці запланаванае будаўніцтва комплексу («Менскія вежы») вышынёй да 165 метраў. Такім чынам, будзе сфармаваная ўязныя брама ў горад з боку маскоўскага кірунку.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках