16 лiстапада 2024, Субота, 11:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Працяг суда над намеснікам Ладуцькі

5
Працяг суда над намеснікам Ладуцькі

Сёння ў Менскім абласным судзе працягнецца працэс па справе Ігара Васільева.

Нагадаем, згодна з абвінавачваннем, намеснік старшыні Менгарвыканкама Ігар Васільеў вымагаў хабар у памеры $500 тыс. у прадстаўнікоў кансорцыўма чэшскіх фірм за спрыяльнае вырашэнне пытання, якое ўваходзіць у яго кампетэнцыю. Гаворка ішла аб заключэнні інвестыцыйнай дамовы на будаўніцтва ў Менску смеццеперапрацоўчага прадпрыемства з выкарыстаннем плазменнага рэактара магутнасцю не менш як 50 тыс. т у год. Агульны кошт праекта складаў больш як $30 млн.

Пры гэтым чэшскі бок не выканаў свае абавязацельствы ў тэрмін. Менгарвыканкам мог скасаваць з ім дамову ў аднабаковым парадку альбо перагледзець яе ўмовы. За спрыяльнае для інвестараў вырашэнне пытання Васільеў і вымагаў грошы, сцвярджае абвінавачванне. Ён абяцаў дамагчыся перагляду дамовы, каб інвестары маглі выканаць праект у больш позні тэрмін.

Згодна з пастаўленай Ігарам Васільевым умовай, перадача грашовых сродкаў павінна была ажыццяўляцца двума роўнымі часткамі па $250 тыс. Пры гэтым былы першы намеснік старшыні адмовіўся ад прапанаванага рахунку ў банку на яго імя, куды б перавялі патрабаваную суму, і пажадаў атрымаць грошы часткамі наяўнымі.

Ігар Васільеў быў затрыманы 6 ліпеня супрацоўнікамі КДБ у службовым кабінеце пасля атрымання першай часткі хабару ў памеры $250 тыс. На падставе атрыманых матэрыялаў у дачыненні да яго ўзбуджаная крымінальная справа. У ходзе допыту, як паведамлялі тады ў КДБ, Васільеў сваю віну прызнаў цалкам. Аднак ужо на судзе ён адмовіўся прызнаваць віну і заявіў аб пагрозах з боку КДБ.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках