15 лiстапада 2024, Пятніца, 20:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спецдакладчыку ААН паведамлена аб катаваннях у дачыненні да Гайдукова

8
Спецдакладчыку ААН паведамлена аб катаваннях у дачыненні да Гайдукова

Ініцыятыва «Праваабаронцы супраць катаванняў» накіравала тэрміновае паведамленне спецыяльнаму дакладчыку ААН.

Адпраўленая інфармацыя пра магчымыя катаванні актывіста апазіцыі Андрэя Гайдукова, які ўтрымліваецца ў следчым ізалятары Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь паводле падазрэння ў здзяйсненні злачынства прадугледжанага арт. 356 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Здрада дзяржаве».

Аўтары паведамлення звяртаюць увагу на абуральныя факты нядопуску адваката ў следчы ізалятар КДБ да арыштаванага падазраванага, што на іх думку можа сведчыць аб ужыванні катаванняў. У паведамленні праваабаронцы просяць спецдакладчыка запатрабаваць у беларускіх уладаў тлумачэнні, і рэкамендаваць дзяржаве неадкладна даць магчымасць сустрэцца з адвакатам.

«Ёсць грунтоўныя падставы падазраваць пра ужыванне катаванняў да Гайдукова. Кандыдаты ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь і чальцы іхных выбарчых штабоў Андрэй Саннікаў, Аляксандр Атрошчанкаў, Мікалай Статкевіч, Уладзімір Някляеў, Алесь Міхалевіч, Уладзімір Кобец ды іншыя паведамлялі, што ў следчым ізалятары Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь падчас такіх жа абставін (не допуск адвакатаў) зазналі катаванні. Заяўляў аб ужыванні катаванняў расстраляны за дачыненне да выбуху ў метро Уладзіслаў Кавалёў. Паводле заяў пра катаванні належная праверка ўладамі не праводзілася, ніхто са службовых асоб, якія маюць дачыненне да супрацьпраўных дзеянняў не быў прыцягнуты да адказнасці. Таму мы як праваабаронцы не можам чакаць і спадзявацца на сумленнасць службовых асоб следчага ізалятара КДБ, бо як вядома беспакаранасць спараджае беззаконне», - растлумачыў віцебскі праваабаронца Павел Левінаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках