16 лiстапада 2024, Субота, 9:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шэймана «сышлі» з Савета бяспекі

84
Шэймана «сышлі» з Савета бяспекі

Лукашэнка прызначыў Віктара Шэймана сваім памочнікам па асобых даручэннях.

Адначасова кіраўнік вызваліў яго ад пасады памочніка па асобых даручэннях, прадугледжанай у структуры Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь.

Адпаведныя распараджэнні Лукашэнка падпісаў 8 студзеня, паведамляе яго прэс-служба.

Адначасова дыктатар вызваліў Валянціна Рыбакова ад пасады памочніка ў сувязі з пераходам на іншую працу. Аднак відавочна, што Шэйман не з'яўляецца заменай Рыбакова, паколькі той займаўся пытаннямі міжнароднай палітыкі.

У Савеце Бяспекі памочнікам Лукашэнкі па нацыянальнай бяспецы застаецца яго сын Віктар.

Віктар Шэйман з'яўляецца адным з падазраваных міжнароднай супольнасцю ў выкраданнях і забойствах лідэраў беларускай апазіцыі і па-ранейшаму застаецца адным з самых набліжаных да дыктатара людзей.

Напісаць каментар 84

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках