15 лiстапада 2024, Пятніца, 19:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анастасія Дашкевіч: Зміцер выглядае, як вязень пасля паўгода карцэраў

39
Анастасія Дашкевіч: Зміцер выглядае, як вязень пасля паўгода карцэраў

Палітвязень Зміцер Дашкевіч атрымаў першае спатканне з жонкай.

Сустрэча адбылася сёння ў Гродзенскай турме.

Анастасія Дашкевіч распавяла ў інтэрв'ю сайту charter97.org аб тым, як яна праходзіла.

«Мы размаўлялі ў невялікай кабінцы, праз шкло, у прысутнасці міліцыянтаў. Спатканне доўжылася 2 гадзіны. Размаўлялі на асабістыя тэмы, пра сяброў, палітыку і сітуацыю ў краіне не закраналі - сустрэчу маглі перапыніць з-за гэтага», - распавяла яна.

Анастасія Дашкевіч адзначыла, што яе муж па-ранейшаму знаходзіцца ў адзіночнай камеры, але на ўмовы ўтрымання не скардзіцца.

«Ён выглядае бадзёра, хоць адчуваецца некаторая стомленасць. Змяніліся рысы твару. Бачна, што ён правёў у турме 2 гады, у тым ліку паўгода - у карцэрах». - кажа яна. Па словах жонкі палітвязня, на датэрміновае вызваленне ён не разлічвае і кажа, што выхад з турмы залежыць не ад яго, а ад пазіцыі ўладаў.

Нагадаем, у канцы снежня мінулага года ў гродзенскай турме быў заключаны шлюб паміж палітвязнем, кіраўніком «Маладога фронту» Змітром Дашкевічам і яго намеснікам Анастасіяй Дашкевіч. Тады яны бачыліся ўсяго 10 хвілін.

Старшыня «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч у 2011 годзе быў асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі па артыкуле аб хуліганстве. Нібыта за дзень да прэзідэнцкіх выбараў 2010 года разам з маладафронтаўцам Эдуардам Лобавым ён збіў на вуліцы выпадковых мінакоў. Дашкевіч у судзе віны не прызнаў і назваў інцыдэнт правакацыяй спецслужбаў.

Пасля года адбыцця пакарання ў калоніі ў Горках Змітра Дашкевіча нібыта як злоснага парушальніка рэжыму перавялі ў Глыбоцкую калонію, дзе праз некалькі месяцаў судзілі зноў і прысудзілі яго яшчэ да аднаго году зняволення.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках