Хакеісты менскага «Дынама» падолелі маскоўскі «Спартак»
4- 11.10.2013, 21:56
- 12,594
Менскае «Дынама» атрымала пятую перамогу ў сезоне.
11 кастрычніка на лёдзе «Мінск-Арэны» беларусы падолелі маскоўскі «Спартак» - 3:1 (1:1, 0:0, 2:0), піша БелаПАН.
Шайбы закінулі:
у гаспадароў - Збынек Іргл (3.47, у меншасці, асістэнты - Томаш Суровы), Аляксей Яфіменка ( 40.51, у меншасці, асістэнты - Аляксандр Кітараў, Андрэй Філічкін), Аляксандр Мацярухін (44.39, асістэнт - Аляксей Калюжны).
у гасцей - Том Вандэль (15.57, у большасці, асістэнты - Андрэй Сяргееў, Мэт Андэрсан).
Штрафны час: 14 - 18. Кідкі: 26 - 44.
У гэтым матчы за менскае «Дынама» дэбютавалі чэшскі форвард Яраслаў Крыстэк і ўкраінскі нападнік Аляксандр Мацярухін. Абодва прыйшлі з фарм-клуба «зуброў» гарадзенскага «Нёмана».
Пасля 14 матчаў «Дынама» з 17 баламі займае 6-е месца ў дывізіёне Баброва, 12-е - у Заходняй канферэнцыі і 21-е - у агульнай табліцы (5 перамог у асноўны час, 2 паразы ў овэртайме, 7 параз у асноўны час, розніца шайбаў 29-38).
13 кастрычніка матчам з «Данбасам» менскае «Дынама» скончыць хатнюю серыю гульняў.