Малдова можа атрымаць бязвізавы рэжым з ЕЗ раней Украіны
13- 18.10.2013, 11:34
- 13,237
Такое меркаванне выказаў кіраўнік МЗС Літвы, якая старшынюе ў ЕЗ, Лінас Лінкявічус.
«У Кішынёве вельмі сур'ёзна займаюцца гэтым пытаннем. Калі ўсё будзе нармальна, то яны ўжо ў пачатку наступнага года маглі б атрымаць бязвізавы рэжым», - заявіў ён.
Дыпламат не выключыў, што бязвізавы рэжым з Малдовай можа быць уведзены ўжо ў наступным годзе, піша for-ua.com.
«Тэарэтычна я бачу такую перспектыву», - заявіў Лінкявічус.
«Што ж тычыцца Украіны, то там трошкі больш складана ўсё ідзе, але ідзе», - падкрэсліў дыпламат.
У той жа час ён адзначыў, што для грамадзян Украіны бязвізавы рэжым быў бы сапраўды дасягненнем. «Тут Украіна мае магчымасць перайсці з першай фазы так званага Плана дзеянняў па лібералізацыі візавага рэжыму на другую», - падсумаваў Лінкявічус.