Малдова адмяніла візы для грамадзян 60 краін
17- 19.10.2013, 8:20
- 22,389
Закон аб гэтым прыняў парламент Малдовы.
Цяпер грамадзяне больш чым з 60 краін змогуць уязджаць у рэспубліку і ажыццяўляць транзіт праз яе тэрыторыю без віз.
Малдаўскія дэпутаты ўхвалілі закон аб іншаземцах, абавязаных мець візу, і іншаземцах, вызваленых ад абавязкаў атрымання візы пры перасячэнні дзяржаўнай мяжы рэспублікі, а таксама зацвердзілі пералік адпаведных дзяржаў.
У адпаведнасці з дакументам, віза на ўезд, выезд і транзітны праезд праз тэрыторыю Малдовы будзе абавязковая для грамадзян больш чым 130 краін свету. Права бязвізавага ўезду, транзіту і знаходжання на тэрыторыі Малдовы тэрмінам да 90 дзён атрымаюць грамадзяне больш чым з 60 краін, у прыватнасці краін СНД, Еўрапейскага звязу, а таксама ЗША, Канады, Японіі, Чылі, Эквадора, Новай Зеландыі, Сінгапура і іншых.
Паміж Беларуссю і Малдовай дзейнічае бязвізавы рэжым паездак.