15 лiстапада 2024, Пятніца, 17:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масавыя затрыманні журналістаў у Менску

58
Масавыя затрыманні журналістаў у Менску

На чыгуначным вакзале сталіцы затрыманыя незалежныя журналісты.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміла маці палітвязня, якая цяпер едзе з Купліна, дзе збіралася сустрэць сына, у беларускую сталіцу. Павел Севярынец быў вызвалены сёння ўначы. А 3-й гадзіне яго вывезлі з спецкамендатуры і пасадзілі на цягнік да Менска, каб сарваць сустрэчу з журналістамі і сябрамі.

Журналісты Захар Шчарбакоў, Андрэй Корсак і Барыс Гарэцкі былі затрыманыя міліцыяй пад 8.20 на чыгуначным вакзале Менска. «Радыё Свабода» таксама паведамляе аб затрыманні Ягора Маёрчыка, Алеся Пілецкага і Сяргея Гудзіліна.

Сувязі з затрыманымі няма.

Супрацоўнікі міліцыі сказалі, што вызваляць затрыманых, калі Павел Севярынец не будзе ладзіць мітынг на вакзале.

Затрыманы падчас сустрэчы сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі ўважае затрыманне журналістаў і актывістаў на чыгуначным вакзале ў Менску спецыяльнай і зараней спланаванай акцыяй.

«Міліцыя чарговым разам выявіла поўнае беззаконне. Людзей затрымлівалі без тлумачэнняў, без паказу дакумэнтаў, хоць вядома, што ніхто ніякую акцыю на вакзале праводзіць не мерыўся. Мэта гэтых дзеянняў улад - запалохаць, учыніць псіхалагічны ціск на Паўла Севярынца, паказаць, што зона - гэта не толькі Куплін, гэта ўся Беларусь», - адзначыў ён.

Усіх затрыманых адпусцілі прыкладна праз 50 хвілін пасля таго, як будынак вакзала пакінуў Павел Севярынец, які прыбыў у Менск цягніком «Берасце-Масква».

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках