Беларускі бізнесмен прэтэндуе на «Уралкалій»
32- 23.10.2013, 7:43
- 32,867
Аляксей Хоцін прапанаваў выкупіць акцыі Сулеймана Керымава.
Ён заявіў аб жаданні набыць 33% акцый ААТ «Уралкалій». Сулейман Керымаў кантралюе з двума партнёрамі, паведамляе агенцтва Bloomberg са спасылкай на крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй.
Акрамя таго, па інфармацыі агенцтва, група «Анэксім» Міхаіла Прохарава звярнулася да Сулеймана Керымава з прапановай аб абмене яго долі ў ААТ «Уралкалій» на іншыя актывы, у прыватнасці, каштоўныя паперы «Русала» і грашовыя сродкі.
У аўторак кіраўнік кампаніі АФК «Сістэма» Уладзімір Еўтушэнкаў заявіў, што зацікаўлены ў куплі «Уралкалію», аднак яго не задавальняе кошт, перадае ІТАР-ТАСС.
Раней сярод прэтэндэнтаў на пакет акцый Сулеймана Керымава ва «Уралкаліі» называлі тандэм уладальнікаў АФК «Сістэма» Уладзіміра Еўтушэнкава і «Руснафты» Міхаіла Гуцарыева, а таксама прадпрымальніка Уладзіміра Когана, які выступае ў партнёрстве з арабскім Дзяржфондам і «АНЭКСІМ» Міхаіла Прохарава.
Нагадаем, Лукашэнка 21 кастрычніка заявіў, што хацеў бы бачыць акцыянерам «Уралкалію» Міхаіла Гуцарыева.
Паведамленні аб продажы пакета ў 21,75% акцый «Уралкалію», якім валодае дабрачынны фонд сенатара Сулеймана Керымава, з'явіліся пасля выхаду аднаго з найбуйнейшых у свеце вытворцаў калійных угнаенняў з сумеснага гандлёвага прадпрыемства з Беларуссю, якое раней кантралявала 40 адсоткаў сусветных продажаў хлорыстага калію. За гэтым рушыў услед арышт у Менску кіраўніка «Уралкалію» Уладзіслава Баўмгертнера і вылучэнне беларускімі ўладамі абвінавачванняў супраць іншых супрацоўнікаў і Сулеймана Керымава.