15 лiстапада 2024, Пятніца, 17:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесю Бяляцкаму могуць прысудзіць літоўскую прэмію Свабоды

3
Алесю Бяляцкаму могуць прысудзіць літоўскую прэмію Свабоды

У Літве абмяркоўваецца магчымасць прысудзіць беларускаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму прэмію Свабоды.

Пра гэта паведамляе ru.delfi.lt.

З такой прапановай да камісіі па прэміі выступіў Фонд падтрымкі грамадзянскай абароны і Таварыства беларускай культуры ў Літве.

«Бясстрашная і паслядоўная пазіцыя Алеся Бяляцкага ў справе абароны правоў чалавека ў Беларусі шмат разоў ацэньвалася ў свеце шляхам уручэння яму розных узнагарод», - адзначаюць згаданыя арганізацыі.

Таксама акцэнтуецца, што беларуская праваабарончая арганізацыя «Вясна», якую Бяляцкі ўзначальвае з 1996 года, з'яўляецца адной з асноўных арганізацый па абароне правоў чалавека ў Беларусі, якая аказвае прававую і іншую дапамогу асобам, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсій, а таксама іх сем'ям.

У прыкладзеным апісанні дзейнасці Бяляцкага гаворыцца, што з 1988 года ён больш за 20 разоў быў затрыманы з-за сваёй палітычнай і грамадзянскай дзейнасці.

Пасля таго, як Бяляцкі быў затрыманы ў Менску ў канцы жніўня 2011 года, ён быў асуджаны на 4,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму, паколькі быў прызнаны вінаватым у нявыплаце падаткаў за сродкі, якія знаходзіліся на рахунках у замежных банках. Гэтыя сродкі Бяляцкі планаваў выкарыстоўваць для дапамогі пацярпелым ад рэпрэсій, аднак не мог іх афіцыйна зарэгістраваць на рахункі сваёй арганізацыі ў Беларусі.

Дадзеныя аб рахунках Бяляцкага Менску перадалі польская пракуратура і літоўскае міністэрства юстыцыі. Вільня і Варшава пазней прызналі гэты крок памылкай і папрасілі прабачэння перад блізкімі Бяляцкага.

Прэміяй свабоды ўзнагароджваюць з мэтай ацаніць заваёвы асоб і арганізацый і іх уклад у абарону правоў чалавека, развіццё дэмакратыі, заахвочванне міждзяржаўнага супрацоўніцтва ў барацьбе за свабоду самавызначэння і суверэнітэт народаў Усходняй і Цэнтральнай Еўропы.

Прэмію свабоды літоўскі сейм заснаваў 15 верасня 2011 года, прыняўшы адмысловы закон. Прэмія складае 5 тыс. еўра (17,25 тыс. літаў).

Першая прэмія Свабоды была прысуджаная актыўнаму змагару за свабоду і дэмакратыю, абаронцу правоў чалавека, расейскаму дысідэнту Сяргею Кавалёву. Прэмія 2012 года дасталася былому дысідэнту савецкага рэжыму, кіраўніку літоўскай Лігі свабоды Антанасу Цярляцкасу.

Па законе, прэмія штогод уручаецца да гадавіны 13 студзеня - у Дзень абаронцаў свабоды. Пастановай парламента яна прысуджаецца да 23 снежня.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках