Генпракурор згодны на выдачу Баўмгэртнэра
35- 14.11.2013, 19:07
- 29,146
Генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк уважае за магчымае экстрадыцыю гендырэктара «Уралкалія» ў Расею.
«Я як генеральны пракурор не бачу перашкод для экстрадыцыі Баўмгэртнэра ў Расею. Усё будзе зроблена ў рамках крымінальна-працэсуальнага кодэкса», - адзначыў генпракурор журналістам у чацвер у Менску, паведамляе «Інтэрфакс».
Ён нагадаў, што Генеральная пракуратура Беларусі атрымала ад Генеральнай пракуратуры Расеі запыт аб выдачы Уладзіслава Баўмгэртнэра. «Цяпер дакументы знаходзяцца на вывучэнні і на апрацоўцы, мы, згодна з законам, дамо адказ», - сказаў Аляксандр Канюк.
Аднак ён растлумачыў, што ў дачыненні да гендырэктара «Уралкалія» ў Расеі распачатая крымінальная справа паводле артыкула, аналагічнага таму, паводле якога справу распачала беларуская старана.
Уладзіслаў Баумгэртнэр быў затрыманы ў Менску 26 жніўня, яму было выстаўленае абвінавачванне ў злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі і ўжытая мера стрымання ў выглядзе змяшчэння пад варту. Праз месяц мера стрымання была замененая на хатні арышт, удакладненае абвінавачванне. У канцы кастрычніка на 2 месяцы падоўжаныя тэрміны расследавання крымінальнай справы ў дачыненні да гендырэктара «Уралкалія», ён пакінуты пад хатнім арыштам.
Пасля таго, як Баумгэртнэр быў пераведзены пад хатні арышт, прадстаўнікі амбасады Расеі адзін раз сустракаліся з ім. На той сустрэчы ён не выказаў пажаданняў і скаргаў.
Фота: РИА «Новости»