15 лiстапада 2024, Пятніца, 11:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінінфарм рыхтуе ўдар па незалежных сайтах

44
Мінінфарм рыхтуе ўдар па незалежных сайтах

Буйныя і ўплывовыя беларускія інтэрнэт-рэсурсы перавядуць у разрад СМІ.

Пра гэта на пасяджэнні Камісіі па справах непаўналетніх пры Савеце Міністраў паведаміў намеснік міністра інфармацыі Зміцер Шадко, перадае БелТА.

На пасяджэнні камісіі абмяркоўвалася ў тым ліку тэма наладжвання праз інтэрнэт антыалкагольнай, антынаркатычнай прапаганды, а таксама роля СМІ.

Зміцер Шадко адзначыў, што створаная працоўная група з прадстаўнікоў зацікаўленых ведамстваў. «Прапануем унесці шэраг змяненняў у закон аб СМІ, у адпаведнасці з якім найбольш папулярныя і ўплывовыя інтэрнэт-рэсурсы патрапяць у разрад СМІ і будуць несці адказнасць перад законам за распаўсюджванне любой інфармацыі - аж да адклікання рэгістрацыі», - праінфармаваў намеснік міністра.

Зміцер Шадко дадаў, што для арганізацыі ў Інтэрнэце эфектыўнага процідзеяння негатыўным сацыяльным з'явам неабходна вырашыць кадравую праблему.

«Павінны быць рэдакцыі інтэрнэт-рэсурсаў, якія выверана, з пункту гледжання псіхолагаў, журналістаў, іншых спецыялістаў, будуць гэтую прапаганду весці. Сёння большасць адміністратараў, якія адказваюць за сайты дзяржорганаў, газетныя сайты, такой кваліфікацыі не маюць, каб адэкватна дастукацца да аўдыторыі», - канстатаваў ён.

Незалежныя сайты сёння з'яўляюцца галоўнай крыніцай аб'ектыўнай і праўдзівай інфармацыі для жыхароў Беларусі. Іх аўдыторыя ў дзесяткі і сотні разоў перавышае колькасць наведвальнікаў афіцыйных інтэрнэт-рэсурсаў. Пры гэтым, праца многіх з іх абцяжараная тым, што без афіцыйнай рэгістрацыі доступ да шэрагу крыніц інфармацыі, у тым ліку ў дзяржорганах, зачынены.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках