15 лiстапада 2024, Пятніца, 9:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ваенныя суды скасуюць?

24
Ваенныя суды скасуюць?

Лукашэнка лічыць неабходным скасаваць ваенныя суды, перадаўшы іх функцыі ў кампетэнцыю судоў агульнай юрысдыкцыі.

«Мы ствараем у дзяржаве нейкія асаблівыя структуры для людзей у пагонах. Такім чынам ствараючы, груба кажучы, дзяржаву ў дзяржаве. Суд ёсць суд, ён для ўсіх аднолькавы. Ну і што, што яны ў пагонах, яны такія ж грамадзяне», - заявіў кіраўнік на нарадзе па пытанні ўдасканалення дзейнасці судоў і органаў юстыцыі, перадае «Інтэрфакс».

Звяртаючыся да судзейскага корпуса, Лукашэнка сказаў: «мне каштавала немалых намаганняў, каб засцерагчы вас ад тэлефоннага права, ні адзін чалавек не скажа, што ў Беларусі існуе тэлефоннае права»

«Усё павінна быць сумленна. Ніхто не можа даць указанне суддзі. Ніхто не можа ціснуць на суддзю. Усё павінна быць незалежна. Суддзя судзіць толькі па законе, - падкрэсліў ён. - Мы - слугі народа. Я які раз гэта паўтараю. Мы павінны служыць народу, і я як прэзідэнт, і вы - тыя, каго я прызначаю».

Гаворачы пра неабходнасць рэфармавання судовай сістэмы Беларусі, кіраўнік адзначыў, што катэгарычна супраць палавіністых рашэнняў. «Калі мы вырашылі стварыць адзіную сістэму правасуддзя ў нашай краіне, значыць, давайце будзем яе ствараць. Але адназначна, каб дзесьці не заставалася «хвастоў», - сказаў ён. - Мы ствараем новую магутную адзіную судовую сістэму. І гаворка ідзе не толькі пра аб'яднанне судоў, гэта і іншыя мерапрыемствы, якія з гэтага вынікаюць».

Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што да гэтага працэсу павінны больш актыўна падключыцца губернатары. Ён выказаў сумнеў у неабходнасці перадачы міністэрству юстыцыі галоўных упраўленняў юстыцыі аблвыканкамаў. На яго думку, пры аблвыканкамах неабходна захаваць гэтыя структуры, пры гэтым значна іх узмацніўшы і аб'яднаўшы з юрыдычнымі аддзеламі Упраўленняў справамі абласных выканаўчых камітэтаў.

Кіраўнік прапанаваў правесці эксперымент у Менскім аблвыканкаме, аб'яднаўшы тут з 1 студзеня 2014 года юрыдычныя службы ў адзінае ўпраўленне юстыцыі. «Вось паглядзіце, што горш не будзе. Наадварот, гэта надасць ім значнасць. Мы гэта ў Менскай вобласці адпрацуем, і праз паўгода ўвядзем ва ўсіх аблвыканкамах», - сказаў ён.

Падводзячы вынікі нарады, Лукашэнка падкрэсліў, што з 1 студзеня ў краіне павінна функцыянаваць адзіная судовая сістэма - ніякіх асаблівых перашкод для гэтага няма.

Як адзначылі ў прэс-службе кіраўніка, у Беларусі прапануецца ўтварыць адзіную сістэму судоў агульнай юрысдыкцыі, у якую ўвойдуць агульныя і гаспадарчыя суды. Размова таксама ідзе пра тое, каб перадаць Вярхоўнаму суду функцыі па арганізацыйным, матэрыяльна-тэхнічным і кадравым забеспячэнні судоў. Прапануецца таксама аб'яднаць судовых выканаўцаў у адзіную службу.

Фота: AP

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках