Украінцы выйдуць на Еўрамайдан
29- 21.11.2013, 13:55
- 20,774
24 лістапада ў Кіеве правядуць Еўрамайдан - акцыю пратэсту супраць зрыву падпісання пагаднення аб асацыяцыі з ЕЗ.
Пра яго правядзенне напярэдадні дамовіліся лідары апазіцыі Арсеній Яцанюк, Віталь Клічко, Алег Цягнібок і Юрый Луцэнка.
«Усе на Еўрамайдан! Януковіч не разумее іншай мовы, акрамя Майдана. Таму трэба паказаць, што ўлада - гэта мы», напісаў у сваім акккаунте ў «Твітэры» кіраўнік фракцыі «Батькивщины» ў Вярхоўнай Радзе Украіны Арсеній Яцанюк.
Усі на #Євромайдан! Янукович не розуміє іншої мови, окрім Майдану. Тож маємо показати, що влада - це МИ! Приєднуйтеся http://t.co/Rf0AS4Lcje
— Arseniy Yatsenyuk (@Yatsenyuk_AP) 21 ноября 2013
«На мітынгу за еўраінтэграцыю будуць прысутнічаць многія грамадскія аўтарытэты краіны. Вітаюцца сцягі Украіны і ЕЗ, - паведаміў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» былы кіраўнік МУС краіны Юрый Луцэнка. - Чую шмат скептычных слоў. Палітыкаў, і мяне ў тым ліку, ёсць, за што не любіць. Але гэта не падстава, каб не рабіць нічога. Усё, што трэба мафіі - твая абыякавасць».
На яго думку, 24 лістапада можа стаць пачаткам змены сітуацыі ў краіне, так як грамадзянін Украіны - не толькі права, але і абавязацельства.
«Усё залежыць ад таго, колькі грамадзян гэта ўсведамляе», - дадаў Луцэнка.
Нагадаем, сёння парламент Украіны адхіліў усе шэсць законапраектаў, якія дазволілі б асуджанай экс-прэм'еру Юліі Цімашэнка выехаць на лячэнне за мяжу. Такое рашэнне Рады апазіцыя сустрэла крыкамі «Ганьба». Кіраўнік парламента Украіны даручыў працягнуць працу над законапраектам аб лячэнні Цімашэнка.
Прыняцце законапраекта, які дазволіў бы адправіць асуджаную экс-прэм'ера Юлію Цімашэнка на лячэнне за мяжу, але прадугледжваў працэдуру адтэрміноўкі выканання прысуду, падтрымала толькі 195 парламентароў пры неабходным мінімуме ў 226 галасоў.
Тыдзень таму, 13 лістапада, Вярхоўная Рада Украіны таксама праваліла прыняцце закона.
Прэзідэнт Літвы, якая старшынюе ў Еўразвязе, Даля Грыбаўскайтэ выказала меркаванне, што зрыў пагаднення на саміце «Усходняга партнёрства» ў Вільні можа прывесці да «працяглай паўзы ў адносінах Украіны з ЕЗ». Паводле яе слоў, няма гарантый таго, што гэты дакумент можа стаць рэальнасцю «праз год ці два».
Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі ацаніў шанцы на падпісанне пагаднення менш, чым у 50%. Крыніца, блізкая да еўрапейскіх дыпламатычных колаў, і зусім безапеляцыйна заявіла, што пагадненне на саміце падпісана не будзе. Яна сцвярджае, што рашэнне ў ЕЗ ужо прынятае.