15 лiстапада 2024, Пятніца, 13:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: Лукашэнка занадта нямоглы

66
Леанід Заіка: Лукашэнка занадта нямоглы

Менавіта таму беларускі кіраўнік зрывае злосць на падначаленых.

Такое меркаванне выказаў эканаміст Леанід Заіка, каментуючы сайту charter97.org гучныя адстаўкі ў беларускім урадзе.

«Я даўно ведаю Андрэя Мікалаевіча Тура. Ён з'яўляецца эканамістам, доктарам навук, і абмеркаванне праблем «Барысаўдрэва» - гэта маральная, навуковая і чалавечая катастрофа для прафесара. Лукашэнка не разумее, што калі ў яго працуе доктар навук, то ён не павінен займацца нейкім заводам, а павінен займацца макраэканомікай - тым, што называецца «збалансаванне асноўных параметраў». Бо кошт дрэнных рашэнняў на адным заводзе ў дзесяткі тысяч разоў менш, чым памылкі ў макраэканоміцы, а яны ў наяўнасці: ВУП вырас на 1%, экспарт знізіўся на 20% і гэтак далей», - адзначыў эксперт.

Аналітык падкрэсліў, што ў эканамічнай палітыцы краіны поўны правал і зіяючая дзірка, а тое, што на нейкім заводзе нешта не мадэрнізавалі і не падрыхтавалі, гэта дробязь.

«Ну і што цяпер? Лукашэнка паставіў чыноўніка Батуру дырэктарам завода, а гэта ў духу Сталіна. З такім жа поспехам яго можна было паставіць галоўным інжынерам ці яшчэ кімсьці. Але, на мой погляд, Батура як кіраўнік і чалавек выклікаў у мяне павагу, як гэта не парадаксальна. У краіне занадта вялікія праблемы, і Лукашэнка занадта нямоглы, каб іх вырашаць. Таму ён зрывае злосць на прафесары, на губернатары і на кіраўніку адміністрацыі. Я б сказаў, што гэта не па-мужчынску і выглядае нервова», - перакананы эканаміст.

Леанід Заіка мяркуе, што дадзены зрыў беларускага кіраўніка можа быць звязаны з вяртаннем з Туркменістана.

«Калі Лукашэнку паказалі ў Туркменістане сучасныя міні-гарады, то ён павінен быў ахнуць. Таму што гэтыя гарады будуюць амерыканцы, французы і немцы, а эканоміка і інфраструктура там ХХII стагоддзя. Гэта ў нас усё думаюць, што Туркменістан - гэта залаты помнік Туркменбашы, шмат газу і насельніцтва, якое есць вінаград і ўрук. Але яны прасунуліся, а ў нас толькі выварочваюць салігорскія радовішчы і ўвесь час ваююць з «нягоднікамі Баўмгертнерам і Керымавым», якія хочуць нас «падмануць і ашукаць». Таму сённяшнія адстаўкі і перастаноўкі - гэта другі эмацыйны зрыў Лукашэнкі за два месяцы, а першы быў, калі ён сказаў, што трэба браць па 100 даляраў за выезд за мяжу», - лічыць кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія».

Нагадаем, беларускі дыктатар адправіў сёння ў адстаўку намесніка кіраўніка сваёй адміністрацыі Андрэя Тура, кіраўніку адміністрацыі Андрэю Кабякову аб'яўленая строгая вымова з апошнім папярэджаннем. Ён таксама вызваліў ад займанай пасады старшыню Менскага аблвыканкама Барыса Батуру і старшыню канцэрна «Беллеспаперапрам» Аляксандра Пераслаўцава і пагражае чыноўнікам узбуджэннем крымінальных спраў.

Напісаць каментар 66

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках