Барыс Нямцоў падае ў суд на ўлады Украіны
4- 13.12.2013, 15:22
- 14,427
Адзін з лідараў расейскай апазіцыі Барыс Нямцоў будзе судзіцца з украінскімі ўладамі.
Прычына пазову - у забароне на ўезд на тэрыторыю краіны, пра якую стала вядома ўчора ўвечары. Пра гэта Барыс Нямцоў напісаў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».
Палітык лічыць, што на рашэнне ўладаў, якія забаранілі яму ўезд на Украіну, мог паўплываць удзел у акцыі каля амбасады ў Маскве, падтрымка еўраінтэграцыі Украіны, а таксама публікацыі з крытыкай Віктара Януковіча.
Нагадаем, 2 снежня, у сталіцы Расеі каля будынку амбасады Украіны паліцыя затрымала 11 удзельнікаў акцыі ў падтрымку Еўрамайдана.
Раней Барысу Нямцову забаранялі ўезд у Беларусь.