16 лiстапада 2024, Субота, 7:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Піянткоўскі: Перамога Майдана стане кашчэевай смерцю

30
Андрэй Піянткоўскі: Перамога Майдана стане кашчэевай смерцю

Вядомы расейскі палітолаг Андрэй Піянткоўскі напісаў адкрыты ліст Міхаілу Хадаркоўскаму.

Падаем тэкст ліста цалкам:

Дарагі Міхаіл Барысавіч!

Пішу Вам праз некалькі дзён пасля афіцыйна агучанай на Ваш адрас пагрозы трэцяга тэрміну. Гэта загадзя абвешчанае забойства па частках адбываецца ўжо шмат гадоў як reality show на вачах усяго свету. Кожны, хто не адварочваецца сарамліва, можа яго бачыць.

Я разумеў, што Вы - асабісты вязень завадатара рэжыму і ў прынцыпе чакаў такога развіцця падзей. Але ўсё роўна я застаюся ўзрушаным гэтай навіной. Адзінаццаць гадоў Вашага жыцця сталіся занадта малой дозай для задавальнення вірлівага садысцкага юру закамплексаванага чалавечка. Яму спадабалася і ён мерыцца далей кроіць Вашае жыццё па кавалачку як салямі - яшчэ і яшчэ.

Дый ці чалавек гэта ўвогуле?

Няўжо вышэйшым чыноўнікам з ягонага асяроддзя і замежным «партнёрам» не зразумела, што на чале вялікай краіны, ядзернай дзяржавы, знаходзіцца псіхічна цяжка хворы суб'ект з вельмі дрэннымі схільнасцямі.

Узрушвае і аглушальнае маўчанне расейскай палітычнай, эканамічнай і культурнай «эліт». Праваабаронцы ў законе ходзяць з катам пад ручку, падтанцоўваючы яму ў імітацыі перадалімпійскай амністыі палітычных зняволеных.

Генетычны гурт самых прыстасаваных паводле Дарвіна, ацалелых і за Іванам, і за Пятром, і за Іосіфам, і ва ўсіх войнах і рэвалюцыях - расейскі палітычны клас ад Сечына да Чубайса, ад Ратэнберга да Прохарава, ад Кісялёва да Венедзіктава - стомлена і паслухмяна цягнецца ў брыдкую зладзейскую кісляціну 2014-га года з пакорліва апушчанымі порткамі і душамі.

Для кіравання гэтым вымуштраваным элітным статкам ужо не патрэбныя вялікія злодзеі і самадзержцы. Дастатковы «пляшывага карліка з вачыма пратухлай рыбы».

Але я не меруся перарабляць свой вядомы артыкул «Чаму Пуцін сыдзе ў 2013 годзе» і не адмаўляюся ні ад аднаго радка. Ён ужо пайшоў разам з усёй сваёй «элітай» у валадарства мёртвых. Вас пераследуе зомбі, што стомлена валачэцца, непрыемна паторгваючы жаўлакамі, па выпаленай пустэльні расейскага палітычнага прасторы з зомбі-выкідкам на руках. Галоўка нацыянальнага выкідка павязаная белай стужачкай з надпісам дробнымі літаркамі «Свабода лепш чым несвабода».

Элітных мерцвякоў прыводзіць у шаленства тая аўра жыцця і сапраўднай свабоды думкі, слова, жэсту, якая зыходзіць ад Вас. Сакрэт гэтай свабоды просты і ў прынцыпе даступны кожнаму. Вы раскрылі яго ў сваім апошнім слове на другім з запланаванай вашымі катамі бясконцай серыі працэсаў. Для Вас ёсць каштоўнасці больш высокія і больш значныя чым жыццё. Асабістая чалавечая годнасць, напрыклад.

Прыкры дэфіцыт гэтай якасці ў вяршках нацыі - вашых былых бізнэс-калегах і «палітычнай эліце» - гэта і ёсць сістэмная расійская антрапалагічная катастрофа. Адзін сівы джэнтльмэн з бездакорнымі манерамі, які так любіць стомлена наракаць на цяжкасці мадэрнізацыі ў рабскай краіне з насельніцтвам, заражаным патэрналісцкай свядомасцю, тлумачыць усё напатканыя вамі нягоды Вашай «пыхай» у стасунках з уладай. Хіба адно гэтае слоўца «пыху» не выдае перш за ўсё самога джэнтльмэна як прабеглага наменклатурнага раба і заўзятага лёкая?

Такая «эліта» не здольная выцягнуць сябе за валасы з пуцінскага лайна, бо яна сама неад'емная частка гэтай кансістэнцыі. Кіеўскі Майдан для нас гэта Андэрсанаў хлопчык, які гучна крыкнуў «Пахан мёртвы!» Ён крыкнуў пра свайго пахана, а адгукнецца і нашаму. Перамога Майдана стане кашчэевай смерцю пуцінскаму рэжыму.

Трэцяга тэрміну не будзе, Міхаіл Барысавіч. Будзе першы тэрмін або злодзейскі параход для крамлёўскай мафіі.

З Новым Годам!

Слава Украіне, нашай старэйшай славянскай сястры!

Слава Расеі!

За нашую Перемогу!

Андрэй Піянткоўскі

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках