Януковіч падпісаў сакрэтныя дакументы аб уваходжанні ў МС?
53- 18.12.2013, 10:24
- 56,060
Прэзідэнт Украіны прыняў абавязацельствы па далучэнні краіны да Мытнага саюза.
Пра гэта паведаміла інфармаваная крыніца. Аднак, паводле яе слоў, Віктар Януковіч не браў юрыдычных абавязацельстваў, піша УНН.
«Ёсць верагоднасць, што былі падпісаныя нейкія таемныя рамачныя дакументы», - адзначыў суразмоўца агенцтва.
Нагадаем, учора расейскі ўрад прыняў рашэнне размясціць частку свайго Фонду нацыянальнага дабрабыту (ФНБ) ва Украіне ў памеры $15 млрд. Таксама «Газпрам» і «Нафтагаз» падпісалі дапаўненні да кантракту на пастаўкі расейскага паліва на Украіну, у адпаведнасці з якімі кошт газу складзе 268,5 даляра за тысячу кубаметраў.
Пры гэтым, Уладзімір Пуцін запэўніў, што не абмяркоўваў з Віктарам Януковічам далучэнне Украіны да Мытнага Саюза. Рашэнне аб размяшчэнні ў каштоўных паперах Украіны часткі рэзерваў Фонду нацыянальнага дабрабыту, па словах прэзідэнта Расеі, не звязана ні з якімі ўмовамі.
Украінская апазіцыя пратэстуе супраць магчымага падпісання Януковічам пагаднення аб уступленні Украіны ў Мытны саюз.