15 лiстапада 2024, Пятніца, 21:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марцін Шульц: Ад Януковіча нельга чакаць арыентацыю на Еўропу

9
Марцін Шульц: Ад Януковіча нельга чакаць арыентацыю на Еўропу

Прэзідэнт Еўрапейскага парламэнта Марцін Шульц мяркуе, што нельга расчароўваць людзей, якія паўсталі супраць Януковіча.

Пра гэта ён заявіў сёння, 19 снежня, падчас прэс-канферэнцыі ў рамках саміта Еўрапейскага Звязу ў Брусэлі, паведамляе "Корреспондент".

Адказваючы на пытанне, як разумець пасланне Марціна Шульца Украіне аб тым, што "дзверы ЕЗ застаюцца адчыненыя", прэзідэнт ЕП сказаў, што апазіцыя ў Украіне чакае ад ЕЗ таго, што было агучана на саміце Еўразвяза - "дзверы павінны быць адчыненыя".

"Калі не кантактаваць з урадам, то мы можам адцяць стасункі з Украінай, і, у канчатковым выніку, адмовіцца ад ідэі збліжэння Украіны з ЕЗ. Арыентацыю на Еўропу - гэта тое, чаго чакае апазіцыя на Майдане. Вы не можаце чакаць гэтага ад Януковіча", - сказаў прэзідэнт Еўрапарламэнта Марцін Шульц.

У той жа час Шульц падкрэсліў, што калі Еўразвяз не будзе далей пасылаць сігнал аб "адчыненых дзвярах", то гэта "расчаруе людзей, якія паўсталі супраць Януковіча".

Акрамя таго, прэзідэнт ЕП мяркуе, што дасягнутых дамоўленасцяў паміж Кіевам і Масквой пра фінансавую дапамогу і зніжэнне кошту газу будзе дастаткова толькі да 2015 года, але не для доўгатэрміновай стратэгіі развіцця краіны.

"Як мець справу з краінай, якая зрабіла выбар прыняць грошы ад Расейскай Федэрацыі, прыняць танную газ ад Расеі? Маё пасланне ім (украінскаму ўраду) - магчыма, гэтага дастаткова на наступны год, да 2015. Але вам патрэбная доўгатэрміновая стратэгія. А доўгатэрміновая стратэгія, і мы ў гэтым перакананыя, - лепш з намі, чым без нас", - сказаў Шульц.

Пры гэтым палітык адзначыў, што менавіта гэта з'яўляецца пасланнем украінскім уладам.

"Наша пасланне ў тым, што мы гатовыя абмяркоўваць гэта з вамі, але ў той жа час гэта і пасланне апазіцыі аб тым, што мы не здамо ідэю збліжэння з еўрапейскім вектарам", - растлумачыў ён.

Нагадаем, сёння, 19 снежня, падчас тэлеінтэрв'ю прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч заявіў, што ўкладзеныя з Расеяй дамоўленасці не перашкаджаюць еўраінтэграцыі Украіны.

Фота: enpi-info.eu

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках