Еўрарэвалюцыя ва Украіне (Відэа, анлайн)
288- 2.12.2013, 8:15
- 289,603
(абноўлена - 18:06) На вуліцах Кіева - барыкады, урадавыя будынкі заблакаваныя.
Беспрэцэдэнтную акцыю пратэсту, якая праходзіць па ўсёй Украіне ўжо другі тыдзень і б'е рэкорды колькасці ўдзельнікаў падзей 2004 года, ужо назвалі «Еўрарэвалюцыяй». Яе кульмінацыяй былі ўчорашнія пратэсты ў Кіеве. У мірнай акцыі на Майдане Незалежнасці прынялі ўдзел ад 500 да 700 тысяч чалавек. Каля рэзідэнцыі Януковіча адбыліся сутыкненні, справакаваныя некалькімі сотнямі невядомых хуліганаў у масках. Апазіцыя асудзіла правакатараў і заявіла пра працяг акцыі. Сёння ва Украіне намечаны пачатак агульнанацыянальнай забастоўкі.
18:06 На Майдане Незалежнасці цяпер знаходзіцца блізу 15 тысяч людзей. Усе падыходы да плошчы заблакаваныя металічнымі шчытамі, рэшткамі елачных канструкцый і навагодніх упрыгожванняў, праз устаноўку якіх, паводле афіцыйнай версіі, «Беркут» 30 лістапада зачысціўшы намётавы лагер.
Майдан перацяты з боку вуліц Хрышчацік, Інстытуцкая, Гарадзецкага і Міхайлаўскай плошчы. На плошчы ўжо ўстаноўленая сцэна для выступу народных дэпутатаў. Усе выступы транслююцца на вялікі экран на Доме прафсаюзаў, які 1 снежня быў захоплены прысутнымі. На Майдане ўжо ўсталяваныя намёты, арганізаваны медпункт, ёсць некалькі бочак з дровамі, ля якіх можна пагрэцца.
Навіть у таку погоду ЛЮДИ СТОЯТЬ! Настрій у всіх піднесений. Українці співають гімн і вигукують патріотичні лозунги #євромайдан #евромайдан
— #Євромайдан (@evromaidan) 2 декабря 2013
17:44 20 пацярпелых пасля сутычак у цэнтры Кіева застаюцца ў шпіталях. Такія звесткі дае галоўны лекар Кіеўскай цэнтральнай гарадской станцыі хуткай дапамогі Анатоль Вершыгора.
17:42 Амаль 150 мітынгоўцаў працягваюць пікетаваць вуліцу Банкавая ў Кіеве, дзе размешчаная aдміністрацыя прэзідэнта Украіны. Уезд на Банкавую з боку вуліцы Інстытуцкай перацяты металічнымі шчытамі.
16:26 СМІ паведамляюць, што ў Цярнопалі мітынгоўцы заблакавалі будынак абласной адміністрацыі, а ва Ужгарадзе - будынак гарвыканкама.
16:22 Камітэт Вярхоўнай Рады па пытаннях дзяржаўнага будаўніцтва і самакіравання падтрымаў прапанову апазіцыі заўтра паставіць на галасаванне парламента пытанне аб адстаўцы ўрада.
15:05 Кіраўнік адміністрацыі Кіева Аляксандр Папоў з вечара нядзелі, 1 снежня, блакаваны ва ўласным кабінеце ў мэрыі горада. Пра гэта УНП паведамілі ўласныя крыніцы.
Па іх дадзеных, Папоў не паспеў пакінуць будынак перш, чым яго занялі прыхільнікі апазіцыі. Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі пакуль няма. Намеснік кіраўніка кіеўскай адміністрацыі Анатоль Галубчанка паведаміў агенцтву, што не ведае, дзе ў цяперашні час знаходзіцца Папоў.
14:29 Лідар фракцыі «Батькивщина» Арсеній Яцанюк заяўляе, што апазіцыя патрабуе заўтра першым пытаннем разгледзець у Вярхоўнай Радзе рэзалюцыю пра недавер Кабінету міністраў Украіны.
Ён анансаваў рэзалюцыю недаверу. Пра гэта палітык сказаў сёння ў пачатку Пагаджальнай рады кіраўнікоў фракцый і камітэтаў парламента. Яцанюк падкрэсліў, што апазіцыя настойвае на адстаўцы Кабміна і спыненні палітычных рэпрэсій ва Украіне, вызваленні экс-прэм'ер-міністра Юліі Цімашэнка і затрыманых актывістаў.
14:08 Кіеўскія прадпрымальнікі далучыліся да агульнанацыянальнай забастоўкі і не працуюць з панядзелка, 2 снежня. Усе буйныя рынкі ўкраінскай сталіцы зачыненыя. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйнай заяве прадстаўнікоў сферы гандлю, паведамляе прэс-служба «Батькивщины». Раней штабы па каардынацыі забастоўкі былі створаныя ва ўсіх абласцях.
13:12 МУС Украіны сцягнула да цэнтра Кіева каля тысячы ваеннаслужачых унутраных войскаў. Пра гэта паведамляюць відавочцы ў сацыяльных сетках.
В Киев по трассе Н-08 едет 5 автобусов подкрепления внутренних войск.
— Виктория Борисова (@VBorisova_) 2 декабря 2013
11:55 Пратэстоўцы стварылі жывы ланцуг каля ўваходу ў Кабмін. За рукі ўзяліся блізкія актывістаў, якіх збіў «Беркут» на Майдане ў ноч на суботу.
11:20 Удзельнікі акцыі пратэсту перакрылі квартал праезнай часткі па вуліцы інстытуцкай ад метро Крэшчацік да павароту вуліцы Садовай. Людзі выцягнулі на праезную частку сметніцы і клумбы.
Таксама там стаяць аўтамабілі з нацыянальнай сімволікай Украіны і сцягамі Еўразвяза. Уваход у Кабмін з боку вуліцы Садовай таксама заблакаваны. Рух па гэтай вуліцы перакрыты з абодвух бакоў аўтамабілямі, на якіх прымацаваныя нацыянальныя сцягі Украіны і сцягі ЕЗ. Зараз на вуліцы Садовай знаходзяцца каля 200 мітынгоўцаў. Ніводнага прадстаўніка праваахоўных органаў на гэтым участку не відаць.
09:16 У сацыяльных сетках паведамляецца, што мітынгоўцы заблакавалі працу шэрагу адміністрацыйных будынкаў у Кіеве. Каля 300 пратэстоўцаў занялі ўсе ўваходы ў будынак Нацыянальнага Банка Украіны, а таксама ўваход у Клуб урада і дзве брамы, праз якія можна трапіць да будынка Кабінета міністраў.
Участники Евромайдана заблокировали здание правительства Украины
— Elen (@sorokina_elen) 2 декабря 2013
Былы кіраўнік МУС Украіны Юрый Луцэнка са сцэны на Майдане заклікаў дэманстрантаў трымаць у мірнай аблозе ўрад, патрабуючы адстаўкі Кабінета міністраў. Ён звярнуўся да мітынгоўцаў з заклікам пратэставаць толькі каля будынка ўрада і не ісці да адміністрацыі прэзідэнта Украіны, перадае ўкраінская служба «Радыё Свабода».
08:00 Начаваць у цэнтры Кіева засталіся тысячы чалавек. Удзельнікі акцыі пратэсту на Майдане Незалежнасці ўмацоўваюць і пашыраюць барыкады па перыметры плошчы. Для гэтага пратэстоўцы выкарыстоўвалі значную частку матэрыялаў для катка і навагодняй елкі, з-за якога «Беркут» разагнаў Еўрамайдан у суботу, паведамляе «Інтэрфакс-Украіна».
У якасці барыкады таксама задзейнічаны прыгнаны грузавік МАЗ з пяском і будаўнічы вагончык, якія належаць камунальным службам. Намётавы гарадок цяпер знаходзіцца не каля стэлы Незалежнасці, а каля Галоўпаштамта. На Майдане сярод мітынгоўцаў - студэнты, пажылыя людзі, жанчыны, паэты і пісьменнікі, перадае «5 канал».
Актывісты нясуць на самаробныя агароджы падручныя сродкі: элементы металаканструкцый разабранай навагодняй елкі, вулічныя лавачкі, пластыкавыя загароды, якія выкарыстоўваюцца супрацоўнікамі дарожнай службы для перакрыцця руху, абломкі дошак. Асноўную ўвагу дэманстранты надаюць умацаванню барыкад на дарозе, якая вядзе да плошчы з боку вуліцы Гарадзецкага, дзе знаходзіцца адміністрацыя прэзідэнта, перадае РІА «Новости».
Начаваць у цэнтры Кіева засталося каля 6 тысяч пратэстоўцаў, частка з іх - на Майдане, астатнія - у Доме прафсаюзаў і ў КГГА. З боку міліцыі актыўнасці не назіраецца, піша «Украинская правда».
Аўтамабілісты, якія раней прынялі ўдзел у аўтапрабегу «Еўрамайдан», спынілі свае машыны на скрыжаванні вуліц Крэшчацік і Багдана Хмяльніцкага, такім чынам, праезд на частку Крэшчаціка, які прылягае да ЦУМу і мэрыі Кіева фактычна зачынены.
Спявачка Руслана са сцэны заклікала мітынгоўцаў выкарыстоўваць у дадатак да барыкад машыны, праз якія было б складаней прайсці пры спробе разгону. Аднак раніцай іх неабходна прыбраць, каб забяспечыць рух па і доступ людзей на плошчу.
Усе апазіцыйныя лідары засталіся на Майдане, выступіў Юрый Луцэнка. Народныя дэпутаты прыходзяць на «дзяжурства».
07:32 Уначы перад удзельнікамі акцыі са сцэны выступілі лідары апазіцыі. У прыватнасці, Арсеній Яцанюк заклікаў прысутных пры магчымасці не пакідаць плошчу.
Каля ўваходу ў будынак гарадской адміністрацыі мітынгоўцы таксама паставілі невялікую загароду з металічных шчытоў. Становішча на Майдане пад раніцу было спакойным, хоць час ад часу праязджаюць аўтобусы і аўтамабілі праваахоўнікаў, чым выклікаюць насцярожанасць удзельнікаў акцыі.
Масавыя акцыі прыхільнікаў еўраінтэграцыі ў Кіеве і іншых рэгіёнах Украіны пачаліся 21 лістапада пасля абвяшчэння урадам аб прыпыненні падрыхтоўкі пагаднення аб асацыяцыі з ЕЗ, якое планавалася аформіць на саміце «Усходняга партнёрства» ў Вільні. У суботу спецназ «Беркут» разагнаў «Еўрамайдан» у цэнтры Кіева. У нядзелю мітынгоўцы зноў занялі плошчу. Напярэдадні ў сталіцы Украіны адбываліся сутыкненні паміж прысутнымі і міліцыяй.
Акцыі праходзяць і ў іншых гарадах краіны.