«Крамбамбуля» выступіла на Еўрамайдане (Відэа)
6- 23.12.2013, 10:14
- 13,281
Беларускі гурт даў канцэрт на галоўнай плошчы Кіева.
Выступленне адбылося ўвечары 22 снежня, піша «Наша Нiва». У канцэрце на Майдане Незалежнасці, акрамя беларусаў, узялі ўдзел вядомыя ўкраінскія выканаўцы - гурты ТНМК, «Мотор'ролла», KOZAKsystem, «Гайдамакі», «Ролекс», а таксама Тарас Чубай, Марыя Бурмака і іншыя.
22 снежня ў Кіеве на Майдане Незалежнасці адбылося Народнае веча, удзельнікі якога прынялі рэзалюцыю аб стварэнні Народнага аб'яднання «Майдан».
Раней канцэрт на цэнтральнай плошчы ўкраінскай сталіцы даў забаронены ў Беларусі гурт «Ляпіс Трубяцкі».
Масавыя акцыі прыхільнікаў еўраінтэграцыі ў Кіеве і іншых рэгіёнах Украіны пачаліся 21 лістапада пасля абвяшчэння урадам аб прыпыненні падрыхтоўкі Пагаднення аб асацыяцыі з ЕЗ, якое планавалася аформіць на саміце «Усходняга партнёрства» ў Вільні. Улады краіны некалькі разоў спрабавалі спыніць іх сілавымі метадамі, зачысціўшы Майдан Незалежнасці ад намётаў і актывістаў апазіцыі. Тым не менш, людзі застаюцца ў цэнтры Кіева, а акцыі працягваюцца ўжо другі месяц.