Фотафакт: Еўрамайдан будуе новую лінію барыкад
9- 23.12.2013, 10:55
- 16,031
Актывісты Еўрамайдана працягваюць узмацняць лінію барыкад па перыметры Майдана Незалежнасці.
Сёння яны пачалі варыць другую лінію.
Як паведамляе карэспандэнт «Нового Региона», яна ўяўляе сабой плот з сеткі рабіцы, прываранай да слупоў вышынёй 2 метры, па-над нацягнуты дрот.
Новая лінія размяшчаецца прыкладна ў 10 метрах наперадзе асноўнай барыкады і перагароджвае вуліцу Крэшчацік цалкам.
Нагадаем, згодна з рашэннем Пячэрскага раённага суда, барыкады на Майдане Незалежнасці не будуць чапаць як мінімум да 28 студзеня.