Лукашэнка абвясціў 2014 Годам гасціннасці
136- 27.12.2013, 18:48
- 49,410
Беларускі дыктатар падпісаў указ аб абвяшчэнні 2014 Годам гасціннасці.
"У мэтах развіцця турызму, стварэння сучаснай турыстычнай інфраструктуры, якая ўлічвае геаграфічнае становішча, прыродныя, гістарычныя і культурныя багацці Беларусі, выхавання ў грамадзян патрыятычнага гонару і павагі да айчыны 2014 год у Беларусі абвешчаны Годам гасціннасці", - паведамілі ў прэс-службе Лукашэнкі.
Паводле інфармацыі прэс-службы, ураду даручана супольна з аблвыканкамамі, Менскім гарвыканкамам распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў для правядзення Года гасціннасці і забяспечыць каардынацыю дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый для іх выканання.
"Абвяшчэнне Года гасціннасці будзе спрыяць засяроджванню намаганняў дзяржаўных органаў, арганізацый ды грамадзян на развіцці і эфектыўным выкарыстанні турыстычных магчымасцяў Беларусі і арганізацыі на высокім узроўні прыймання замежных гасцей, якія прыбудуць на святкаванне 70-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашыстоўскіх захопнікаў, мерапрыемствы чэмпіянату свету ў хакеі, іншыя міжнародныя акцыі", - падкрэслілі ў прэс-службе.
Нагадаем, што 2013-ы год абвяшчаўся Лукашэнкам Годам ашчадлівасці. У гэты год значна вырасла выдаткаванне бюджэтных грошай на ўтрыманне чыноўніцкага апарату.