Януковіч паляцеў у Кітай з ахопленай пратэстамі Украіны
49- 3.12.2013, 13:20
- 28,139
2 снежня стала вядома, што прэзідэнт Украіны не будзе адмяняць візіт у Кітай з-за сітуацыі, якая склалася ў краіне.
«Хоць у нас сітуацыя ўнутраная, як кажуць, не вельмі добрая для візітаў, але калі я, умоўна кажучы, адмоўлюся ад гэтага візіту, страціць эканоміка дзяржавы», - заявіў Януковіч у інтэрв'ю ўкраінскім тэлеканалам.
Прэзідэнт назваў візіт «важным», адзначыўшы, што Кітай за год прымае толькі два дзяржаўных візіта і адзін з іх украінскі, што «пацвярджае прыярытэтнасць Украіны для Кітая», піша korrespondent.net.
У рамках візіту плануецца да падпісання вялікая колькасць пагадненняў, у тым ліку тых, якія прадугледжваюць інвестыцыі для Украіны, дадаў Януковіч. Ён паведаміў, што ў панядзелак паўдня быў заняты абмеркаваннем праграмы гэтага візіту.
Як паведамляецца, Януковіч наведае Кітай для сустрэч з уладамі 3-6 снежня.
Нагадаем, што ва Украіне працягваюцца антыўрадавыя пратэсты, выкліканыя адтэрміноўкай падпісання Пагаднення аб асацыяцыі з ЕЗ. 1 снежня, у Кіеве адбылася самая шматлікая акцыя пратэсту колькасцю ад 300 да 500 тысяч чалавек.