15 лiстапада 2024, Пятніца, 6:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беркут» фатаграфаваўся, ставячы ногі на галовы збітых (Відэа)

80

Сталі вядомыя новыя шакавальныя факты супрацьстаяння дэманстрантаў і міліцыі ў Кіеве.

Супрацоўнікі «Беркута» фатаграфаваліся, ставячы ногі на галовы затрыманых і збітых удзельнікаў акцыі на Банкавай каля рэзідэнцыі Януковіча. Пра гэта распавялі відавочцы.

Адзін з затрыманых - журналіст з Днепрапятроўска Валерый Гарагуц - распавёў, што беркутаўцы трымалі збітых удзельнікаў акцыі пратэсту на асфальцетры гадзіны. Усе затрыманыя былі моцна збітыя, некаторыя былі без прытомнасці, піша партал LB.ua.

Як распавядае Валерый Гарагуц, сілавікі фатаграфаваліся, ставячы ногі на галовы тых, хто ляжаў без прытомнасці.

Абаронца журналіста падаў заяву ў Шаўчэнкаўскі РУУС аб учыненых сілавікамі злачынствах - неаказанні медыцынскай дапамогі і катаваннях. Заява была прынятая і ўнесеная ў Адзіны рэестр і на дадзены момант знаходзіцца ў пракуратуры.

У пацверджанне таго, што «Беркут», а таксама сілавікі ў цэлым, збівалі ўжо затрыманых людзей, якія пры гэтым не супраціўлялася і не рухаючыся ляжалі на зямлі, прапануем вам паглядзець наступнае відэа. Дарэчы, на ім таксама відаць, што людзей, якія ляжаць на зямлі, сапраўды фатаграфуюць.

Між тым, у Кіеве праходзяць пасяджэнні Шаўчэнкаўскага суда, падчас якога будзе абраная мера стрымання для 9 затрыманых падчас зачысткі вуліцы Банкавай пасля спробы штурму адміністрацыі прэзідэнта.

Напісаць каментар 80

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках