Жыхары Кіева знеслі помнік Леніну (Фота, відэа)
457- 8.12.2013, 19:24
- 107,278
Удзельнікі дэманстрацыі ў Кіеве скінулі помнік Леніну з пастамента.
Статуя знаходзілася ля Бесарабскай плошчы. Помнік з дапамогай тросаў знеслі актывісты УА «Свабода». Пра гэта паведамляюць відавочцы падзеі ў сацыяльных сетках.
Акцыя завяршылася выкананнем нацыянальнага гімна Украіны.
Адзначым, што ВА «Свабода» паслядоўна выступае за знос помнікаў Леніну ва ўсёй Украіне. У некаторых гарадах актывістам удалося дамагчыся гэтага раней.
Сёння ў сталіцы Украіны праходзіць «Марш мільёнаў» - самая маштабная акцыя пратэсту з часоў «аранжавай рэвалюцыі» 2004 года. Дэманстранты заблакавалі ўвесь урадавы квартал. У акцыі бяруць удзел больш за мільён чалавек.
Галоўнае патрабаванне людзей пасля сілавога разгону дэманстрантаў - адстаўка прэзідэнта Януковіча, урада і роспуск Вярхоўнай Рады. Апазіцыя, у сваю чаргу, выставіла ўладзе ўльтыматум: вызваліць усіх затрыманых у акцыях пратэсту, стварыць тэхнічны ўрад, падпісаць Пагадненне аб асацыяцыі з ЕЗ і выканаць патрабаванні МВФ.