25 снежня 2024, Серада, 23:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяржаўная запазычанасць Беларусі дасягнула $15 мільярдаў

52
Дзяржаўная запазычанасць Беларусі дасягнула  $15 мільярдаў

Дзяржаўная запазычанасць Беларусі на 1 студзеня 2013 года склала 128,8 трлн беларускіх рублёў.

Гэтая сума прыкладна эквівалентная 15 млрд даляраў. Такія лічбы назвалі ў міністэрстве фінансаў краіны. За 2012 дзяржаўная завінавачанасць вырасла на 10,6 адсоткаў.

Паводле ацэнкі Мінфіна, павелічэнне дзяржаўнай запазычанасці ў 2012 годзе збольшага абумоўлена ростам унутранай завінавачанасці, сума якой павялічылася ў мінулым годзе на 8 трлн беларускіх рублёў (прыкладна 934 млн даляраў) і на 1 студзеня гэтага года дасягнула 25,8 трлн беларускіх рублёў (блізу 3 млрд даляраў). Пры гэтым, як мяркуюць у міністэрстве фінансаў, ўнутраныя запазычанасць вырасла перш за ўсё ў выніку эмісіі дзяржаўных аблігацый.

Што да замежнай дзяржаўнай завінавачанасці, то яе сума за мінулы год вырасла на 209,9 млн даляраў і паводле стану на 1 студзеня 2013 года склала 12 млрд даляраў. Як адзначылі ў Мінфіне, «нягледзячы на прыцягненне крэдытаў Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця, Антыкрызіснага  фонду ЕўрАзЭС і банкаў Кітая, павелічэнне замежнай дзяржаўнай завінавачанасці ў параўнанні з пачаткам 2012 года нязначнае, што абумоўлена сплатай часткі асноўнай запазычанасці крэдыту «стэнд-бай» МВФ, а таксама сплатай дэбютнага выпуску аблігацый Рэспублікі Беларусь, размешчаных на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі».

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках