16 лiстапада 2024, Субота, 9:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння абвесцяць прысуд намесніку Ладуцькі

17
Сёння абвесцяць прысуд намесніку Ладуцькі

Прысуд былому першаму намесніку старшыні Менгарвыканкама Ігару Васільеву будзе абвешчаны 11 лютага ў 16 гадзін.

Ён будзе абвешчаны ў адкрытым рэжыме. Праўда, не вядома, цалкам або толькі яго рэзулятыўная частка, перадае БелаПАН.

Нагадаем, былы буйны чыноўнік абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 430 КК (атрыманне хабару асобай, якая займае адказнае становішча, у асабліва буйным памеры).

Па дадзеных следства, Васільеў быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ 6 ліпеня гэтага года па падазрэнні ў вымагальніцтве хабару ў 500 тысяч даляраў ЗША ў прадстаўнікоў чэшскага інвестара за спрыяльнае вырашэнне пытання, якое ўваходзіць у кампетэнцыю чыноўніка і звязанае з заключэннем інвестыцыйнай дамовы на будаўніцтва пад Менскам смеццеперапрацоўчага завода. Перадача грошай павінна была ажыццяўляцца двума часткамі па 250 тыс. даляраў. Васільева затрымалі ў службовым кабінеце пасля атрымання першай часткі хабару.

Віну ў атрыманні хабару Васільеў у судзе не прызнаў.

8 лютага Васільеў выступаў у судзе з апошнім словам. Як і вялікая частка працэсу, які пачаўся 20 снежня, гэтае дзейства адбылося ў закрытым рэжыме.

Дзяржабвінаваўца папрасіў суд прысудзіць Васільева да 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках