16 лiстапада 2024, Субота, 6:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пра КамАЗ-МАЗ і Гродна-Азот абяцаюць «інтэнсіўныя перамовы»

9
Пра КамАЗ-МАЗ і Гродна-Азот абяцаюць «інтэнсіўныя перамовы»

Расея і Беларусь бліжэйшым часам правядуць перамовы аб стварэнні альянсу на базе МАЗа і КАМАЗа.

Аб гэтым заявіў сёння віцэ-прэм'ер РФ Аркадзь Дварковіч пасля перамоваў з прэм'ерам РБ Міхаілам Мясніковічам.

«Мы дамовіліся, што бліжэйшымі тыднямі будуць праведзеныя інтэнсіўныя перамовы ва ўсіх напрамках, перш за ўсё гэта тычыцца такіх праектаў, як МАЗ і КАМАЗ і магчымая інтэграцыя «Гродна Азота» з адной з расейскіх кампаній», - паведаміў Дварковіч, якога цытуе «Інтэрфакс».

Паводле ягоных слоў, абмяркоўваецца магчымасць стварэння супольных кампаній на базе ВА «Гомсельмаш» і аднаго з беларускіх прадпрыемстваў мікраэлектронікі. З расейскай стараны ў інтэграцыйных праектах будуць удзельнічаць «ГЛОНАСС» і Цэнтр «Сколкава».

«Перамовы вельмі паспяховыя, у пераважнай большасці пазіцый нашыя пункты гледжання супадаюць», - запэўніў Дварковіч.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках