16 лiстапада 2024, Субота, 0:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мясніковіч просіць вярнуць валютныя крэдыты на будаўніцтва жылля

25
Мясніковіч просіць вярнуць валютныя крэдыты на будаўніцтва жылля

Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч лічыць мэтазгодным дазволіць валютнае крэдытаванне фізічных асоб на будаўніцтва жылля.

Пра гэта ён заявіў сёння на пасяджэнні Савета міністраў Беларусі, перадае БелТА.

«Для будаўніцтва жылля мяркую мэтазгодным дазволіць крэдытаванне фізічных асоб у валюце, - адзначыў Міхаіл Мясніковіч. - Прашу Нацыянальны банк і камерцыйныя банкі падтрымаць».

У 2013 годзе аб'ём сродкаў насельніцтва, накіроўваны на будаўніцтва жылля, павінен вырасці больш чым на 15 трлн рублёў, паведаміў прэм'ер-міністр. «І без належнай крэдытнай падтрымкі па даступных адсоткавых стаўках рэалізаваць гэта будзе проста немагчыма», - падкрэсліў ён.

Нацыянальны банк у сярэдзіне 2009 года прыпыніў выдачу беларускімі банкамі валютных крэдытаў фізічным асобам, а ў канцы 2010 года забараніў яе канчаткова.

Рашэнне было абгрунтавана высокім узроўнем рызыкі па валютных крэдытах.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках