16 лiстапада 2024, Субота, 7:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ арыштаваў галоўнага канявода?

26
КДБ арыштаваў галоўнага канявода?

КДБ знайшоў першыя факты карупцыі ў спартыўных функцыянераў, якіх асабіста патрабаваў праверыць Лукашэнка.

Першым па этапе, падобна, пойдзе кіраўнік Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі коннага спорту і конегадоўлі, піша «Ежедневник».

Афіцыйнай інфармацыі па карупцыйным скандале ў Ратамцы пакуль няма. Але вядома, што Следчы камітэт ужо распачаў па матэрыялах КДБ першую крымінальную справу, прычым, адразу ў дачыненні да генеральнага дырэктара ўстановы «Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі коннага спорту і конегадоўлі» Віктара Міхадзюка. Таго самага Міхадзюка, якога ў кастрычніку 2012 загадаў старанна праверыць кіраўнік.

Віктар Міхадзюк - чалавек не публічны і не любіць асабліва свяціцца. У свой час ён займаў пасаду намесніка старшыні канцэрна «Белдзяржхарчпрам», адкуль, сышоў па ўласным жаданні. Потым Віктар Міхадзюк заняў крэсла генеральнага дырэктара РЦАП коннага спорту і конегадоўлі. Ён стаў вельмі шырока вядомы ў кастрычніку 2012 года, калі на сходзе НАК Лукашэнкі здымаў галовы спартовых чыноўнікаў за правал на Алімпіядзе ў Лондане. Пасля гэтага алімпійскага сходу многія паляцелі са сваіх скураных крэслаў, а вось Віктар Міхадзюк патрапіў у самы жар прэзідэнцкага гневу.

Як паведаміў у кастрычніку «Прессбол», прыкладна праз гадзіну, пасля пачатку сходу далі слова галоўнаму каняводу краіны і Лукашэнка не стрываў і прадставіў яго асабіста:

«Цяпер вам раскажа Міхадзюк, як трэба базу алімпійскай падрыхтоўкі ствараць і адначасова палацы будаваць. Давайце, калі ласка. А то міністр прамаўчаў, памочнік таксама. Можа, вы распавядзеце, як пілаваць, вазіць, будаваць, як коней за бясцэнак прадавалі, нагадаеце, ці то Заічкову, ці то яшчэ камусьці. Расказвайце. Гучна, выразна».

Віктару Міхадзюку інкрымінуецца здзяйсненне злачынства па ч.2 арт.424 Крымінальнага кодэкса Беларусі (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі). Справу ў сваю вытворчасць, улічваючы яго важнасць і асабістую зацікаўленасць прэзідэнта, узяў цэнтральны апарат Следчага камітэта.

Паводле папярэдніх дадзеных, падазроны з верасня 2011 па кастрычнік 2012 года, злоўжываючы службовымі паўнамоцтвамі, прычыніў шкоду установе «Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі коннага спорту і конегадоўлі» ў памеры больш за 39 мільёнаў рублёў. Можна выказаць здагадку, што гэта толькі пачатак, таму што такая сума не магла выклікаць гнеў кіраўніка. І калі КДБ пойдзе далей, то ў распрацоўку можа патрапіць не толькі Віктар Міхадзюк, але таксама яго абаронцы і лабісты.

Пра лёс самога Міхадзюка пакуль нічога не вядома.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках