15 лiстапада 2024, Пятніца, 21:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вольга Гайдукова: КДБ, нарэшце, вярнуў кампутарную тэхніку cына

5
Вольга Гайдукова: КДБ, нарэшце, вярнуў кампутарную тэхніку cына

Сям'і «шпіёна» Андрэя Гайдукова вярнулі ўсю кампутарную тэхніку, канфіскаваную адразу пасля арышту наваполацкага моладзевага актывіста.

Пра гэта «Салідарнасці» паведаміла яго мама Вольга Гайдукова.

- Напярэдадні дня ўсіх Закаханых КДБ зрабіла нам нечаканы падарунак - вярнула ўсю кампутарную тэхніку і тэлефоны, - жартуе Вольга Гайдукова. - 13 лютага я ездзіла ў Віцебск - у КДБ - і ўсё забрала. Муж правяраў свой кампутар і кажа, што ён працуе нармальна. Тэхніку Андрэя мы не правяралі, але спадзяемся што таксама ўсё ў парадку. Было б крыўдна, калі б кампутары перасталі працаваць, таму што мы куплялі іх літаральна напярэдадні арышту сына.

Па словах жанчыны, адвакату ўсё ж удалося сустрэцца са сваім падабаронным у нармальных умовах.

- Можна сказаць, прываліла шчасце, - іранізуе субяседніца. - У панядзелак адваката нечакана пусцілі да Андрэя ў 10 раніцы, і яны скончылі гутарку ўжо пасля абеду. Ім атрымалася абмеркаваць у спакойнай абстаноўцы многія пытанні. Сын выглядае добра, сочыць за сабой. Камітэтчыкі мне зрабілі «падарунак», падоўжыўшы яго ўтрыманне пад следствам да 8 сакавіка, але ў тым, што адвакату дазволілі паўнавартасна сустрэцца з Андрэем, бачу і дапамогу нашых СМІ, якія не зніжаюць увагі да гэтай справы.

23-гадовы апаратчык наваполацкага прадпрыемства «Нафтан», намеснік старшыні незарэгістраванага Саюза маладых інтэлектуалаў Андрэй Гайдукоў быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ у Віцебску 8 лістападзе нібыта «ў момант закладкі тайніка са звесткамі, якія цікавяць замежныя спецслужбы». Па артыкуле 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве ў форме правядзення агентурнай дзейнасці) яму пагражае ад 7 да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках