16 лiстапада 2024, Субота, 11:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракаповіч «падзседзеў» Румаса

18
Пракаповіч «падзседзеў» Румаса

Пётр Пракаповіч прызначаны прадстаўніком урада для ўдзелу ў пасяджэннях праўлення Нацбанка.

Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Пётр Пракаповіч прызначаны прадстаўніком ўрада для ўдзелу ў пасяджэннях праўлення Нацыянальнага банка замест былога віцэ-прэм'ера Сяргея Румаса. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў №104 ад 12 лютага 2013 года, паведамілі БелТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Згодна з Банкаўскім кодэксам Беларусі праўленне Нацбанка вызначана адзіным калегіяльным органам кіравання цэнтрабанка, які фармуецца выключна з ліку прадстаўнікоў гэтага банка. Разам з тым прадугледжана, што старшыня праўлення Нацыянальнага банка (або па яго даручэнні адзін з яго намеснікаў) можа ўдзельнічаць у пасяджэннях прэзідыума Савета Міністраў з правам дарадчага голасу. Аналагічнае права ўдзельнічаць у пасяджэннях праўлення Нацбанка з правам дарадчага голасу прадастаўлена прадстаўніку ўрада Беларусі.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках