16 лiстапада 2024, Субота, 2:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гадавіну падзей на Балотнай адзначаць масавай акцыяй

7
Гадавіну падзей на Балотнай адзначаць масавай акцыяй

Масавая акцыя апазіцыі ў Маскве пройдзе 5-6 траўня 2013 года і будзе прымеркаваная да гадавіны падзей на Балотнай плошчы.

Адпаведную пастанову прыняла на сваім пасяджэнні ў суботу, 16 лютага, Каардынацыйная рада апазіцыі. Фармат і сцэнар акцыі пакуль не вызначаныя, піша Lenta.Ru.

Таксама КС наважыў «надаць інфармацыйную падтрымку» маршу за сацыяльныя правы масквічоў. Гэтая акцыя прызначаная на 2 сакавіка і праводзіцца з ініцыятывы актывістаў «Левага фронту» і дэпутата Дзярждумы Іллі Панамарова.

Чальцы рады не падтрымалі прапановы правядзення іншых пратэстных акцый да 6 траўня, што можа адбіцца на іх масавасці. Аднак, як заявіў Барыс Нямцоў, апазіцыянеры таксама абмеркавалі магчымасць правядзення антыкарупцыйнай акцыі.

6 траўня 2012 года на Балотнай плошчы падчас апазіцыйнага маршу адбыліся сутыкненні з паліцыяй, якія Следчы камітэт кваліфікаваў як масавыя беспарадкі. Фігурантамі распачатай крымінальнай справы з'яўляюцца больш за 20 чалавек, у тым ліку лідар «Левага фронту» Сяргей Удальцоў і грузінскі палітык Гіві Таргамадзэ. Аднаму з абвінавачаных Максіму Лузяніну ўжо быў вынесены прысуд у выглядзе 4,5 гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках