15 лiстапада 2024, Пятніца, 11:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ААЦ зноў хлусіць. За што блакуюць Хартыю'97 у Беларусі?

83
ААЦ зноў хлусіць. За што блакуюць Хартыю'97 у Беларусі?

Намеснік начальніка ААЦ не ведае, за што беларускія ўлады заблакавалі наш сайт?

Высокапастаўлены чыноўнік палічыў за лепшае «пашыцца ў дурні» і заявіў, што Хартыю'97 і «Беларускі партызан» заблакавалі ў Беларусі праз тое, што ў сайтаў нібыта былі праблемы з «аўтарскімі правамі і журналісцкай этыкай».

Пра гэта Уладзімір Рабаволаў, намеснік начальніка Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Лукашэнку, заявіў у інтэрв'ю Беларускай службе Радыё Свабода.

«Наколькі мне вядома, да «Хартыі-97» і «Белапартызана» былі пытанні аб аўтарскіх правах і журналісцкай этыцы. Уся інфармацыя аб гэтых рэсурсах ёсць ва ўпаўнаважаных органах. Мы ж спісы не складаем, - адказаў Уладзімір Рябоволов на пытанне Радыё Свабода пра «чорныя спісы». - Ёсць дакладна прапісаны мэханізм апэляцыі ў гэтым пытанні. Таму яны могуць звярнуцца ва ўстаноўленым парадку. Калі заўвагі, якія да іх былі, ужо выпраўленыя, то ніякіх праблем не будзе. Гэта маё асабістае меркаванне».

Беларускім інтэрнэт-карнікам добра б ведаць хаця б тыя «законы», якія яны самі прыдумляюць для барацьбы з іншадумствам у нашай краіне. Нагадаем, Дзяржаўная інспекцыя электрасувязі ўнесла charter97.org у спіс абмежаванага доступу ў сакавіку 2011 года пасля вынясення Генпракуратурай Беларусі 23 сакавіка 2011 г пастановы аб абмежаванні доступу да беларускіх незалежных навінавых сайтаў Хартыя'97 і «Беларускі партызан». Падставай для блакавання непажаданых сайтаў стаў так званы закон «Аб масавых акцыях у Рэспубліцы Беларусь». Выяўляецца, мы парушылі частку 2 артыкула 8 «Да атрымання дазволу на правядзенне масавай акцыі яе арганізатар (арганізатары), а таксама іншыя асобы не маюць права абвяшчаць у сродках масавай інфармацыі дату, месца і час яе правядзення, вырабляць і распаўсюджваць з гэтай мэтай улёткі, плакаты ды іншыя матэрыялы». Мабыць, гаворка ішла аб асвятленні падрыхтоўкі і правядзенні Дня Волі ў 2011 годзе.

Некалькі дзён таму Уладзімір Рабаволаў пабываў у Вене на канфэрэнцыі АБСЕ «Інтэрнэт-2013: Фармаванне палітыкі абароны свабоды СМІ». Там прадстаўнік беларускіх інтэрнэт-карнікаў распавядаў еўрапейцам аб «праве беларусаў на доступ да інфармацыі, якое замацаванае ў Канстытуцыі» і пра тое, што «ў Беларусі ні ў якім разе не абмяжоўваюць свабоду выказвання».

Напісаць каментар 83

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках