16 лiстапада 2024, Субота, 22:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь выплаціла $3,85 мільярдаў экспартных пошлін на нафтапрадукты

3
Беларусь выплаціла $3,85 мільярдаў экспартных пошлін на нафтапрадукты

Беларусь у 2012 годзе павялічыла экспарт нафтапрадуктаў на 14,2% у параўнанні з 2011 годам - да 14,533 мільярдаў даляраў.

У фізічным выражэнні экспарт вырас на 10,9%, да 17,454 мільёна тон, паведаміла агенцтву «Прайм» крыніца ў профільным ведамстве.

«Росту валютнай выручкі ад рэалізацыі нафтапрадуктаў спрыялі павелічэнне фізічных аб'ёмаў экспарту, а таксама рост коштаў на беларускае паліва. Экспартны кошт беларускіх нафтапрадуктаў у 2012 годзе склаў у сярэднім 832,6 даляраў за тону, у 2011 годзе - 808,8 даляраў за тону», - сказаў суразмоўца агенцтва.

У 2012 годзе Беларусь выплаціла ў расейскі бюджэт 3,85 мільярдаў даляраў экспартных пошлін на нафтапрадукты, у 2011 годзе - 3,07 мільярдаў даляраў.

Расея, Беларусь і Казахстан 9 снежня 2010 года падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў рамках АЭП, у снежні 2010 года гэты дакумент быў ратыфікаваны беларускім бокам. Гэтае пагадненне дазволіла Беларусі бяспошлінна атрымліваць расейскую нафту і нафтапрадукты. Пры гэтым Беларусь абавязалася пералічваць у расейскі бюджэт 100% экспартных пошлін на нафтапрадукты з расейскай сыравіны, якія пастаўляюцца за межы Мытнага саюза. Пошліны ад экспарту нафтапрадуктаў, вырабленых з беларускай нафты або нафты з трэціх краін, застаюцца ў беларускім бюджэце.

Нагадаем, па падліках экспертаў, экспарт кантрабандных растваральнікаў (экспартныя пошліны ў расейскі бюджэт не выплачваліся) у 2012 годзе прынёс Рэспубліцы Беларусь 2,87 млрд даляраў. Экспарт растваральнікаў складаных арганічных (код ТН ЗЭД ТС 3814) у 2012 г. узрос на 56,5% у параўнанні з 2011 г. - да 3,25 млн т.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках