16 лiстапада 2024, Субота, 6:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Прыгонны дэкрэт» у дзеянні: работніцы «Гомельдрэва» забаранілі звальняцца

21
«Прыгонны дэкрэт» у дзеянні: работніцы «Гомельдрэва» забаранілі звальняцца

Улады хочуць прымяніць дэкрэт №9 у дачыненні да работніцы «Гомельдрэва».

Пра гэта сайту charter97.org распавёў старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзь Фядыніч.

«Пакуль што мы не хочам называць імя і прозвішча супрацоўніцы «Гомельдрэва», у дачыненні якой хочуць прымяніць дэкрэт Лукашэнкі №9. У дадзеным выпадку стаіць пытанне аб звальненні па артыкуле і ўсё можа абысціся. Магу толькі дадаць, што гэтая жанчына займалася распрацоўкай праектаў для прадпрыемства», - падкрэсліў старшыня прафсаюза РЭП.

Ён таксама дадаў, што з кіраўніцтвам прадпрыемства вядуцца перамовы з мэтай вырашыць пытанне без звароту ў суд.

«Пасля завяршэння праекта яна знайшла іншую працу і хацела звольніцца па ўласным жаданні, і гэта было досыць даўно. Але ў ход быў пушчаны «прыгонны» дэкрэт і ёй было адмоўлена. Сітуацыя павінна высветліцца праз тыдзень ці два. Калі нам не ўдасца знайсці агульную мову, то мы будзем вымушаныя звярнуцца з пазовам у суд аб незаконнасці звальнення», - сказаў на заканчэнне Генадзь Фядыніч.

Нагадаем, што дэкрэт №9 ад 7 снежня 2012 года з'явіўся ў выніку наведвання Лукашэнкам некалькіх прадпрыемстваў дрэваапрацоўчай прамысловасці.

Дэкрэт загадвае перавесці ўсіх работнікаў дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў на кантрактную форму найму, а датэрміновае скасаванне кантрактаў у перыяд рэалізацыі інвестыцыйных праектаў па ініцыятыве работнікаў дапускаецца толькі са згоды наймальніка.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках