16 лiстапада 2024, Субота, 7:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Забастоўка ў гомельскім ГЦ «Сакрэт»

158
Забастоўка ў гомельскім ГЦ «Сакрэт»

400 прадпрымальнікаў спынілі працу, пратэстуючы супраць рэзкага павышэння арэнднай платы.

Забастоўка ў гомельскім гандлёвым цэнтры «Сакрэт» працягнецца адзін дзень, паведамляе «Радыё Свабода».

Мінулай восенню прадпрымальнікам удалося адбіцца ад павышэння арэнднай платы. Сённяшняя забастоўка - следства новага канфлікту. Уладальнікі плошчаў гандлёвага цэнтра на вуліцы Гагарына ў Гомелі паднялі арэндную плату ў паўтара-два разы. Метр гандлёвай плошчы зараз абыходзіцца да 115 еўра ў месяц.

Гэта ставіць пад пытанне эфектыўнасць працы прадаўцоў і пагражае бізнэсу 400 індывідуальных прадпрымальнікаў, якія працуюць у гандлёвым цэнтры. Яны кажуць, што пагаджаюцца на рост арэндных плацяжоў на 5 адсоткаў у год, але не ў два разы. Некаторыя наогул лічаць, што з 1 сакавіка ім давядзецца закрыць свае гандлёвыя кропкі не на дзень, а назусім.

У гандлёвы цэнтр прыйшоў чыноўнік ўпраўлення эканомікі Гомельскага аблвыканкама Юрый Осіпаў, які заявіў, што ўладальнікі ГЦ «Сакрэт» - прыватныя кампаніі, на якія ўлады ніяк не могуць паўплываць.

Фота з архіву

Напісаць каментар 158

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках