15 лiстапада 2024, Пятніца, 17:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін не паклікаў беларускага дыктатара на саміт G20

201
Пуцін не паклікаў беларускага дыктатара на саміт G20

Лукашэнка не запрошаны на саміт G20 у Санкт-Пецярбургу.

На вераснёўскі саміт G20 у Санкт-Пецярбургу, акрамя кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў гэтага аб'яднання, запрошаныя таксама шэсць краін-гасцей, у тым ліку Казахстан.

«Сёння Пуцін падпісаў запрашэнне кіраўнікам дзяржаў і ўрадаў на саміт у Санкт-Пецярбургу, а таксама запрасіў міжнародныя арганізацыі і краіны-аўтрыч (якія не ўваходзяць у «дваццатку»), - паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў, удакладніўшы, што паводле правілаў «дваццаткі» краіна-гаспадыня саміту прымае пастанову аб запрашэнні на сустрэчу кіраўнікоў іншых дзяржаў, піша АФН.

Пяскоў растлумачыў, што Казахстан запрошаны як прадстаўнік СНД і Мытнага саюза. У ліку запрошаных таксама Гішпанія (як сталы ўдзельнік самітаў «дваццаткі»), Эфіопія (старшыня Афрыканскай рады ў 2013 годзе), Сенегал (старшыня ў 2013 годзе Новага партнёрства ў інтарэсах развіцця Афрыкі - НЕПАД), Брунэй (старшыня АСЕАН), Сінгапур (старшыня міжнароднай і валютнай камісіі МВФ і старшыня Групы глабальнага кіравання 3G).

Акрамя таго, запрошаныя 7 міжнародных арганізацый - ААН, Сусветны банк, Міжнародны валютны фонд, Рада фінансавай стабільнасці, АЭСР, СГА, МАП, сказаў Пяскоў.

Нагадаем, сёння таксама стала вядома, што ў Сочы не адбылася сустрэча Пуціна і Лукашэнкі.

Напісаць каментар 201

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках