16 лiстапада 2024, Субота, 3:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя не падпускае журналістаў да ўзарванага дома

60

Аператара БелаПАН выгналі з тэрыторыі ўзарванага будынка ў Менску.

25 лютага відэааператар агенцтва быў без якіх-небудзь тлумачэнняў выстаўлены за тэрыторыю, прылеглую да будынку № 85 на вуліцы Пляханава ў Менску, дзе два дні таму адбыўся выбух.

Прадстаўнік інфармацыйнага агенцтва не лез у пад'езд, які ахоўваецца міліцэйскім нарадам, не распачынаў спрэчкі з прадстаўнікамі ўлады, ды і ў зону ачаплення вакол месца здарэння патрапіў цалкам легальна, паказаўшы службовае пасведчанне лейтэнанту міліцыі. Ён проста здымаў месца трагедыі на відэакамеру і чакаў абяцанага каментара ад прадстаўнікоў таварыства Чырвонага Крыжа, гэта значыць выконваў сваю працу, рэгламентавана законам аб СМІ. І вось ні з пушчы, ні з поля той жа афіцэр, які пусціў яго ў ахоўную зону, відавочна, атрымаўшы нейкую дырэктыву, загадаў пакінуць агароджаную тэрыторыю. А калі ад лейтэнанта папрасілі тлумачэнняў, той выклікаў нарад, які даслоўна выштурхаў аператара за межы зоны, паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, што на месцы надзвычайнага здарэння ў шматпавярховіку на вуліцы Пляханава, дзе 23 лютага адбыўся выбух і пажар, якія спрычыніліся да гібелі двух чалавек, працуе спецыяльная камісія. Жыхары пад'езда № 10, а таксама чатырох кватэр суседняга пад'езда будынка часткова адселеныя, ім выдалі часовае жыллё. Спецыялістамі ацэньваецца цэласнасць будаўнічых канструкцый будынка.

Напісаць каментар 60

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках