15 лiстапада 2024, Пятніца, 12:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белая Русь» стварае альянс з польскай «Самаабаронай»

47

Пагадненне аб супрацоўніцтве падпісалі польская радыкальная партыя «Самаабарона» і пралукашэнкаўская «Белая Русь».

Лідэр «Самаабароны» Лех Курапатвіньскі заявіў журналістам 26 лютага ў Менску, што «крытыка польскімі СМІ Лукашэнкі і дрэннага стану беларускай эканомікі не адпавядае рэчаіснасці», піша БелаПАН.

Дэлегацыя «Самаабароны» знаходзіцца цяпер з візітам у Беларусі. У ходзе яго, у прыватнасці, 26 лютага было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве з РГА «Белая Русь».

«У нас хопіць мужнасці, каб распавесці, што крытыка польскіх СМІ ў дачыненні да Беларусі не адпавядае рэчаіснасці. Гэта датычыцца і Аляксандра Лукашэнкі, і эканомікі», - заявіў Курапатвіньскі.

Паводле яго слоў, у Беларусі дэлегацыя «Самаабароны» наведала малочны завод і агракамбінат «Ждановічы». Курапатвіньскі паведаміў, што яго «ўразіў узровень перапрацоўкі малака ў Беларусі» і «ўразіла, з якой эфектыўнасцю вырабляюцца памідоры». Ён таксама адзначыў, што яго цікавіць пытанне набыцця беларускіх трактароў, так як арганізацыя мае права займацца гаспадарчай дзейнасцю.

Як сказаў Курапатвіньскі, «Самаабарону» не бянтэжыць тое, што Беларусь, у адрозненне ад Польшчы, не з'яўляецца членам ЕЗ. «Гэта не павінна перашкаджаць развіццю нашых двухбаковых адносін. Мы, можна сказаць, вырачаныя на супрацоўніцтва», - заявіў ён.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках