15 лiстапада 2024, Пятніца, 20:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сябра Гайдукова дапыталі ў КДБ

6
Сябра Гайдукова дапыталі ў КДБ

Грамадзянскі актывіст Яўген Канстанцінаў быў дапытаны ў менскім КДБ у якасці сведкі па справе Андрэя Гайдукова.

Пра гэта ён паведаміў сайту charter97.org.

«Учора я быў на допыце ў КДБ горада Менска. Мяне пратрымалі дзве гадзіны і адпусцілі, узяўшы перад гэтым падпіску пра неразгалошванне. Больш мне нічога не сказалі. Склалася такое ўражанне, што мяне больш не выклічуць», - адзначыў актывіст.

Ён падкрэсліў, што хадайнічаў пра асабістую сустрэчу з сябрам.

«Перад допытам мы з сястрой Андрэя перадалі для яго пасылку. Я таксама настойваў на асабістай сустрэчы з прыяцелем, але мне было адмоўлена. Таму нам пакуль што невядома, што з ім адбываецца і як ён сябе адчувае», - сказаў на заканчэнне Яўген Канстанцінаў.

Нагадаем, Андрэя Гайдукова затрымалі ў Віцебску 8 лістапада. 23-гадовага апаратчыка наваполацкага прадпрыемства «Нафтан» вінавацяць у «здрадзе дзяржаве ў форме агентурнай дзейнасці». Паводле афіцыйнай інфармацыі, хлопца затрымалі «падчас закладкі схованкі са звесткамі, якія цікавяць замежныя спецслужбы».

Гэта абвінавачванне многія лічаць бессэнсоўным. Грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь» выступіла з заявай, у якой паведамлялася пра тое, што актывіста затрымалі за распаўсюджванне газеты «Хартыя'97». Праваабаронцы пераслед Гайдукова звязваюць з яго апазіцыйнымі поглядамі і тлумачаць спробамі запалохаць моладзевых актывістаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках