15 лiстапада 2024, Пятніца, 17:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Латвіі: «Чыя б карова мычала?»

9
МЗС Латвіі: «Чыя б карова мычала?»

Сваімі заявамі пра парушэнні правоў чалавека ў іншых краінах Беларусь спрабуе схаваць свае ўласныя праблемы з дэмакратыяй.

Пра гэта сказаў міністр замежных спраў Латвіі Эдгар Рынкевіч, піша Delfi.lv.

«Чыя б карова мычала», - сказаў ён, каментуючы апублікаваную ў панядзелак заяву МЗС Беларусі пра парушэнні правоў чалавека ў 2012 годзе ў 25 краінах, уключаючы Латвію.

Рынкевіч нагадаў, што ў Беларусі прыводзіцца ў выкананне смяротнае пакаранне, ёсць вельмі сур'ёзныя праблемы з дэмакратыяй і правамі чалавека, яна фактычна нават не ўваходзіць у Раду Еўропы і парушае рэкамендацыі ўсіх міжнародных арганізацый.

Кіраўнік МЗС Латвіі лічыць, што, узяўшы за аснову інфармацыю Еўрапейскага суда па правах чалавека, звяртацца ў які грамадзяне самой Беларусі фактычна не могуць, Беларусь, падобна, хоча зачыніць свае праблемы і працягваць «традыцыю гучней крычаць аб праблемах, якія ёй варта было б вырашаць самой».

Нагадаем, МЗС Беларусі падрыхтаваў даклад пра парушэнні правоў чалавека ў асобных краінах свету, уключаючы Латвію, у 2012 годзе.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках