14 лiстапада 2024, Чацвер, 6:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Аўтуховіч: чатыры гады за кратамі

10
Мікалай Аўтуховіч: чатыры гады за кратамі

8 лютага 2009 года Мікалая Аўтуховіча кінулі ў турму за крытыку мясцовых уладаў.

Яму прад'явілі сфальсіфікаваныя абвінавачванні ў «незаконных дзеяннях у дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў».

6 траўня 2010 года Мікалай Аўтуховіч быў асуджаны Вярхоўным судом Рэспублікі Беларусь па частцы 3 артыкула 295 КК і, нягледзячы на поўны развал справы ў судзе з-за адсутнасці доказаў, прысуджаны да 5 гадоў і 2 месяцаў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму.

Мікалай Аўтуховіч - ветэран афганскай вайны, паспяховы прадпрымальнік і дэмакратычны актывіст.

Ён нарадзіўся 7 студзеня 1963 года ў Ваўкавыску. З 1981 года служыў у войску ў Саратаўскай вобласці Расеі кіроўцам у ракетных войсках стратэгічнага прызначэння. Пазней скончыў школу прапаршчыкаў, папрасіўся служыць у Афганістан. За ахову моста пад Кандагарам і ўдзел у іншых аперацыях узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, двума медалямі - «За адвагу» і «За баявыя заслугі». Звольніўся з войска ў 1991 годзе ў Ваўкавыску старэйшым прапаршчыкам, стаў займацца бізнесам.

Упершыню Мікалай Аўтуховіч быў арыштаваны яшчэ ў кастрычніку 2005 года пасля таго, як стаў актыўна змагацца за свой бізнэс (у прадпрымальніка была фірма таксі) і праводзіць доўгія галадоўкі пратэсту. Абвінаваціўшы ў нявыплаце падаткаў, прадпрымальніка асудзілі на тры з паловай гады.

У знак пратэсту супраць несправядлівага пераследу неаднаразова праводзіў галадоўкі. Адна з іх доўжылася больш за 70 дзён. Прадпрымальнік страціў 40 кілаграмаў вагі і значна падарваў здароўе.

Мікалай Аўтуховіч стаў адным з шасці палітвязняў, вызваленых у выніку жорсткіх санкцый ЗША і ЕЗ.

Аднак пасля вызвалення Мікалай Аўтуховіч працягнуў змагацца за правы прадпрымальнікаў і паказваць на карупцыйныя злачынствы ўладаў. Гэта і стала прычынай паўторнага арышту 8 лютага 2009 года і жорсткага прысуду.

Ціск на прадпрымальніка працягваецца і цяпер.

Рашэннем суда ад 17 студзеня 2012 года ўмовы адбывання пакарання былі змененыя на больш жорсткія, пераведзены з калоніі № 5 у Івацэвічах ў турму № 1 Гродна.

Аўтуховіч сваёй віны ў судзе не прызнаў і заявіў, што яго пераследуюць за антыкарупцыйную дзейнасць. З-за ціску і правакацый з боку адміністрацый турмаў спрабаваў пакончыць з сабой.

Напісаць ліст Мікалаю Аўтуховічу можна па адрасе: 230025, вуліца Кірава 1, Гродна, турма №1.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках