16 лiстапада 2024, Субота, 12:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Намеснік Ладуцькі выступіць у судзе з апошнім словам

17
Намеснік Ладуцькі выступіць у судзе з апошнім словам

Прысуд па справе Ігара Васільева будзе абвешчаны ў бліжэйшыя дні.

Сёння былы намеснік кіраўніка Менгарвыканкама Мікалая Ладуцькі выступіць у судзе з апошнім словам.

Нагадаем, суд над былым чыноўнікам пачаўся 20 снежня. Пасля некалькіх судовых пасяджэнняў суддзя прыняў рашэнне зрабіць судовы працэс закрытым.

Ігару Васільеву інкрымінуецца здзяйсненне злачынства, прадугледжанага ч.3 арт.430 КК (атрыманне хабару асобай, якая займае адказнае становішча, у асабліва буйным памеры), за заключэнне інвестыцыйнай дамовы паміж Менскім гарвыканкамам і суб'ектам гаспадарання Чэхіі.

Васільеў быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ 6 ліпеня 2012 года ў сваім службовым кабінеце пасля атрымання, па словах абвінавачвання, першай частцы хабару ў памеры $250 тысяч.

Як паведамляў Камітэт дзяржбяспекі, у ходзе допыту Васільеў сваю віну прызнаў цалкам. У дачыненні да чыноўніка была прыменена мера стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай. Матэрыялы крымінальнай справы былі перададзеныя ў Следчы камітэт для далейшага расследавання.

У судзе Васільеў адмовіўся прызнаваць сваю віну.

Паводле звестак КДБ, чыноўнік вымагаў хабар у памеры $500 тыс. у прадстаўнікоў еўрапейскага прадпрыемства-інвестара за спрыяльнае вырашэнне пытання, звязанага з заключэннем інвестыцыйнай дамовы на агульную суму больш як $30 млн. Паводле пастаўленай камерсантам умове, перадача грашовых сродкаў павінна была ажыццяўляцца двума роўнымі часткамі, па $250 тысяч.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках