16 лiстапада 2024, Субота, 3:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прозвішчы карупцыянераў з УСП - пад сакрэтам

21
Прозвішчы карупцыянераў з УСП - пад сакрэтам

У Следчым камітэце і КДБ не даюць інфармацыі адносна чыноўнікаў з Упраўлення справамі Лукашэнкі, якіх падазраюць у карупцыі.

Ва ўпраўленні па сувязях з грамадскасцю КДБ накіроўваюць да прэс-сакратара Аляксандра Антановіча, а той ужо некалькі дзён не здымае трубку, перадае «Радыё Свабода».

У Следчым камітэце абяцаюць даць інфармацыю, але пазней:

«Так, сапраўды пачатыя тры крымінальныя справы. Яны расследуюцца рознымі падраздзяленнямі Следчага камітэта. Я ведаю пра вашу просьбу, і мы на яе адкажам ў бліжэйшы час. Нам проста трэба сабраць інфармацыю, якая яшчэ не ў поўным аб'ёме», - сказаў начальнік аддзела інфармацыі Следчага камітэта Павел Траулька.

Пра тое, што ў дачыненні да шэрагу службовых асобаў праводзіцца праверка Камітэта дзяржбяспекі з падазрэннем ў карупцыйных злачынствах, паведаміў 7 лютага кіраўнік справамі Лукашэнкі Віктар Шэйман. Таксама ён сказаў, што Следчы камітэт узбудзіў тры крымінальныя справы аб дачыненні службовых асоб да злачынстваў - крадзяжоў бюджэтных сродкаў.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках